кі́ца
назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
кі́ца |
кі́цы |
| Р. |
кі́цы |
кі́ц |
| Д. |
кі́цы |
кі́цам |
| В. |
кі́цу |
кі́ц |
| Т. |
кі́цай кі́цаю |
кі́цамі |
| М. |
кі́цы |
кі́цах |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
◎ Кі́ца ’коцік’ (Нас., Сцяц.). Укр. киця, польск. kicia ’тс’. Назва ката гукапераймальнага паходжання. Параўн. падзыўныя для ката (гл. ніці‑ніці): укр. киць‑киць, кицю‑кицю, польск. kici‑kici, kić‑kić. Цікава, што выгукі, якімі падклікаюць катоў, супадаюць у гэтых трох мовах, як і назва ката, якая ад іх паходзіць. Асабліва блізкія беларускія і польскія формы. Найбольш верагоднай застаецца гіпотэза Брукнера (226) аб пранікненні з ням. Kitze ’кошка’ (kitz‑kitz ’падзыўны вокліч’) у польскую мову. Адтуль лексема трапіла ў беларускую і украінскую. У іншых славянскіх мовах, уключаючы рускую, пералічаныя формы практычна адсутнічаюць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ки́са прост. кі́ца, -цы ж., кі́са, -сы ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Кіці-кіці, кіць-кіць, кіця-кіця ’выгукі, якімі падклікаюць катоў’ (ТС). Параўн. кіца.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Кіцюкі́ ’канюшына раллявая, Trifolium arvense L.’ (Кіс.). Прымаючы пад увагу сінанімічныя беларускія назвы кіцюкоў (каткі, кошанкі), трэба выводзіць гэту лексему з кіца (гл.). Кіцюк з кіцʼ‑ук. Утвораць^ такім спосабам лексемы абазнач чаюць дзіцянят жывёл: ваенрук, ласюк, кацюк і інш. (Сцяцко, Афікс. наз., 200). Апошняя ад кот. Аналагічная вытворная ад кіца — кіцюк. Зразумела, што гэта назва расліны паходзіць ад назваў дзіцянят з адпаведнай памяншальнай суфіксацыяй (параўн. каткі і кошанкі).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Кіці́каць ’казытаць’ (Нар. лекс.). Параўн. укр. кіткати, польск. kitkać ’тс’, якія лічацца запазычанымі з ням. kitzeln ’казытаць’ (ЕСУМ, 2, 451). Не выключаны пры гэтым уплыў на беларускую лексему назвы ката — кіца. Ён мог быць выкліканні народнаэтымалагічпым -збліжэннем ням. kitzeln і Kitze ’кошка’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)