Кісе́та ’капшук’ (Нік. Очерки). Параўн. кісет (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кісе́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. кісе́т кісе́ты
Р. кісе́та кісе́таў
Д. кісе́ту кісе́там
В. кісе́т кісе́ты
Т. кісе́там кісе́тамі
М. кісе́це кісе́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

навыцяру́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Разм. Выцерушыць нейкую колькасць чаго‑н. Навыцярушваць махоркі з кісета.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́церушыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак. што.

Разм. Трасучы, высылаць, выкінуць (што‑н. дробнае, сыпкае). Выцерушыць тытунь з кісета.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кісе́т, ‑а, М ‑сеце, м.

Тое, што і капшук. Сядзім з дзедам Лявонам на маіх калёсах, курым з яго кісета пахучую махорку. Каваль.

[Ад перс. kisä — кашалёк.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адыгра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Іграючы, вярнуць прайгранае. Ужо смерць рукі пацірае: — Не адыграеш, брат, да дня Свайго жыцця, кісета, люлькі, Свайго мушкета і каня. Танк.

2. і без дап. Разм. Кончыць іграць. Ён [музыка] тут успомніў родны край, І што не ў кожнай хаце адгасціў, І не на ўсіх хрысцінах пабываў, І не на ўсіх вяселлях адыграў. Танк.

•••

Адыграць ролю — мець значэнне, аказаць уздзеянне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)