Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кісе́т, ‑а, М ‑сеце, м.
Тое, што і капшук. Сядзім з дзедам Лявонам на маіх калёсах, курым з яго кісета пахучую махорку.Каваль.
[Ад перс. kisä — кашалёк.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
НЭ́ЦКЭ скульптурная мініяцюра з дрэва, каменю, косці, рогу, металу ў Японіі ў 15—19 ст. З’явілася з увядзеннем у яп. гарнітур пояса для ўмацавання на ім кашалька, кісета, люлькі, скрыначкі для лекаў. Тэрмін «Н.» (складаецца са слоў «корань» і «прымацоўваць») пачаў ужывацца ў 17 ст., калі мініяцюрныя разныя фігуркі з навылётнай дзіркай для шнурка набылі пластычна завершаную форму адначасова утылітарнага прадмета і ўпрыгожання. У 18—19 ст. дасягнула росквіту. Сярод вядомых майстроў Н. — Судзан (18 ст.), Руса (2-я пал. 18 ст.), Таматада (канец 18 — пач. 19 ст.).
Нэцкэ: 1 — Чароўны кацялок для чаю; 2 — Бог шчасця Дзюрадзін; 3 — Малпа, якая разглядвае нэцкэ ў выглядзе малпы з персікам. 19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
адыгра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Іграючы, вярнуць прайгранае. Ужо смерць рукі пацірае: — Не адыграеш, брат, да дня Свайго жыцця, кісета, люлькі, Свайго мушкета і каня.Танк.
2. і без дап.Разм. Кончыць іграць. Ён [музыка] тут успомніў родны край, І што не ў кожнай хаце адгасціў, І не на ўсіх хрысцінах пабываў, І не на ўсіх вяселлях адыграў.Танк.
•••
Адыграць ролю — мець значэнне, аказаць уздзеянне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)