кіру́емы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. кіру́емы кіру́емая кіру́емае кіру́емыя
Р. кіру́емага кіру́емай
кіру́емае
кіру́емага кіру́емых
Д. кіру́емаму кіру́емай кіру́емаму кіру́емым
В. кіру́емы (неадуш.)
кіру́емага (адуш.)
кіру́емую кіру́емае кіру́емыя (неадуш.)
кіру́емых (адуш.)
Т. кіру́емым кіру́емай
кіру́емаю
кіру́емым кіру́емымі
М. кіру́емым кіру́емай кіру́емым кіру́емых

Крыніцы: krapivabr2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

кіру́емы

дзеепрыметнік, залежны стан, цяперашні час, незакончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. кіру́емы кіру́емая кіру́емае кіру́емыя
Р. кіру́емага кіру́емай
кіру́емае
кіру́емага кіру́емых
Д. кіру́емаму кіру́емай кіру́емаму кіру́емым
В. кіру́емы (неадуш.)
кіру́емага (адуш.)
кіру́емую кіру́емае кіру́емыя (неадуш.)
кіру́емых (адуш.)
Т. кіру́емым кіру́емай
кіру́емаю
кіру́емым кіру́емымі
М. кіру́емым кіру́емай кіру́емым кіру́емых

Кароткая форма: кіру́ема.

Крыніцы: krapivabr2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

кіру́емы прил. управля́емый;

к. снара́д — управля́емый снаря́д

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кіру́емы, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. цяпер. ад кіраваць.

2. у знач. прым. Такі, работай, рухам якога можна кіраваць. Кіруемы снарад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

управля́емый

1. прич. які́м кіру́юць;

2. прил. кіру́емы, кірава́ны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раке́та, ‑ы, ДМ ‑кеце, ж.

1. Напоўнены піратэхнічнай сумессю снарад, які пасля выстралу ярка свеціцца ў паветры і ўжываецца для феерверкаў і светлавых сігналаў. Усё вакол грымела і грукатала, ракеты асвятляла хмызняк і балота. Краўчанка. Дзесьці непадалёку ўжо ўзвіваліся сігнальныя ракеты нямецкіх патрулёў. Лынькоў.

2. Лятальны апарат з рэактыўным рухавіком. Лунай жа горда над усёй планетай, Як першы госць, як першы наш дазор, Імклівая касмічная ракета, Рубінавым святлом крамлёўскіх ясных зор. Хведаровіч. // Баявы снарад, які прыводзіцца ў дзеянне рэактыўнай сілай. Фугасная ракета.

3. Невялікае пасажырскае судна на падводных крылах.

•••

Балістычная ракета — ракета дальняга дзеяння, якая рухаецца па балістычнай траекторыі пасля спынення дзеяння рухавіка.

Глабальная ракета — ракета, здольная данесці баявы зарад у любы пункт зямнога шара.

Звышдалёкая ракета — міжкантынентальная ракета.

Ракета-зонд — беспілотная ракета з радыёперадатчыкам для перадачы навуковай інфармацыі з космасу або з вялікіх вышыняў на Зямлю.

Ракета-носьбіт — шматступеньчатая балістычная ракета для вывядзення ў космас штучных спадарожнікаў Зямлі, касмічных караблёў, аўтаматычных міжпланетных станцый і пад.

Ракета-спадарожніккіруемы ракетны баявы снарад, выведзены на арбіту спадарожнікам Зямлі.

[Іт. rocchetta.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перарабі́ць, ‑раблю, ‑робіш, ‑робіць; зак.

1. што. Зрабіць нанава, іначай што‑н. зробленае. — Усё яму не гэтак, усё хочацца перайначыць, перарабіць па-свойму. Кулакоўскі. Знайдзі мне ў цэху такога спецыяліста, які б не папраўляў пасля кантралёраў! Ну, хутчэй называй! А яны самі перарабілі, да праверкі... Мыслівец. // Апрацоўваючы дадаткова, унесці якія‑н. змены. Перарабіць канцоўку п’есы. Перарабіць артыкул. □ Майстру жыць не даў, пакуль той не перарабіў каласнікоў у топцы на пад’ёмныя. Шынклер. // на што, у што. Зрабіць з чаго‑н. аднаго нешта іншае. Шырокую трыбуну хутка перарабілі ў падмосткі. Шамякін. Тых, хто войнамі шчасце скаваў, Даканаем... Пераробім у трактар свой танк баявы... Куляшоў. Сяргей быў добры майстра і паспеў перарабіць ужо сваю шматзарадку на аўтамат. Няхай. Багацце нявесты на шчасце не пераробіш. Прыказка.

2. перан.; што. Змяніць карэнным чынам, пераўтварыць што‑н. — Для мяне стала ясна, што толькі рабочы клас, кіруемы бальшавікамі, здольны перарабіць свет на новы лад. Гурскі. // каго-што. Прымусіць змяніцца, стаць іншым. Перарабіць характар. □ Не, бацька, цяпер не тое. Можа, гэтак калісь было, а рэвалюцыя мужыка перарабіла. Галавач.

3. Папрацаваць больш, чым трэба. Перарабіць дзве гадзіны.

4. Разм. Працуючы вельмі многа, ператаміцца.

5. што. Зрабіць, нарабіць усё, многае. Панскай работы — у гэтым я паспеў ужо добра пераканацца, — як ні старайся, як ні шчыруй, усё адно не пераробіш. Сачанка. — І твае і мае рукі шмат перарабілі работы. Паслядовіч.

6. што і чаго. Разм. Зазнаць усялякай працы, нарабіцца. Чаго ён толькі не перарабіў за сваё жыццё!

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)