кі́вер

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. кі́вер кі́веры
Р. кі́вера кі́вераў
Д. кі́веру кі́верам
В. кі́вер кі́веры
Т. кі́верам кі́верамі
М. кі́веры кі́верах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

кі́вер, -а, мн. -ы, -аў, м.

У некаторых еўрапейскіх арміях у 18—19 стст.: цвёрды высокі галаўны ўбор з брылём (у 1 знач.) цыліндрычнай або конусападобнай формы.

|| прым. кі́верны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кі́вер м. ки́вер

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кі́вер, ‑а, м.

Цвёрды высокі галаўны ўбор без палёў, які насілі ў еўрапейскіх арміях у 18–19 стст. [Юрага] быў апрануты ў сіні шынель з бліскучымі эпалетамі, на галаве ківер з султанам, шабля пры баку і звонкія шпоры на абцасах. С. Александровіч.

[Польск. kiwior.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ки́вер воен., ист. кі́вер, -ра м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

эпале́т, ‑а, М ‑леце, м.

У дарэвалюцыйнай рускай і некаторых іншаземных арміях — парадны афіцэрскі пагон, упрыгожаны махрамі, пазументамі і пад. [Юрага] быў апрануты ў сіні шынель з бліскучымі эпалетамі, на галаве ківер з султанам, шабля пры баку і звонкія шпоры на абцасах. С. Александровіч.

[Фр. épaulette ад épaule — плячо.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

султа́н 1, ‑а, м.

У некаторых мусульманскіх краінах Усходу — спадчынны тытул манархаў. // Асоба, якая носіць гэты тытул. Потым, у дванаццатым стагоддзі, султан Абд-эль Мумін, першы султан з дынастыі Альмахадаў, заснаваў у гэтай мясцовасці ўмацаваны вайсковы лагер. В. Вольскі.

[Тур. sultan ад араб.]

султа́н 2, ‑а, м.

1. Упрыгожанне з пёраў ці конскіх валасоў на галаўных уборах, пераважна ў ваенных, а таксама на галовах коней пры ўрачыстых цырымоніях. [Станіслаў Юрага] быў апрануты ў сіні шынель з бліскучымі эпалетамі, на галаве ківер з султанам. С. Александровіч. // перан. Слуп, струмень пары, дыму і пад., які ўзнімаецца ўгору. Пералятаючы лінію фронту, [Сцяпанаў] зірнуў налева. Прыкмеціў над нямецкімі акопамі бурыя султаны разрываў снарадаў. Алешка. Полымя набрала сілу зноў, і дым чорнымі грывастымі султанамі ўзнімаўся высока ўгору і толькі там расплываўся. Савіцкі.

2. Суквецце многіх злакаў у выглядзе мяцёлкі. Султаны кукурузы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)