куса́нік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Недаедзены кавалачак хлеба.

Я чужых кусанікаў не ем.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

куса́нік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. куса́нік куса́нікі
Р. куса́ніка куса́нікаў
Д. куса́ніку куса́нікам
В. куса́нік куса́нікі
Т. куса́нікам куса́нікамі
М. куса́ніку куса́ніках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Куса́нік ’недаедзены маленькі кавалачак’ (Мат. Гом., Яўс., Нар. сл., Шн., Жд. 3, Янк. Мат., Гарэц.). Да кус (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)