куры́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., ку́рыцца; незак.

1. Слаба гарэць, тлець, вылучаючы многа дыму.

На вогнішчы курыліся галавешкі.

Папяроса не курыцца.

2. чым і без дап. Вылучаць выпарэнні, лёгкі туман, пару.

Ад летняга дажджу лес курыўся парай.

3. Паднімацца ўверх, кружыцца (пра дым, туман, пыл і пад.).

За машынай курыўся пыл.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

куры́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. ку́рыцца ку́рацца
Прошлы час
м. куры́ўся куры́ліся
ж. куры́лася
н. куры́лася

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

куры́цца несов.

1. кури́ться;

папяро́са не ку́рыцца — папиро́са не ку́рится;

2. дыми́ться; (о дыме, пыли, тумане и т.п. — ещё) кури́ться;

на пажа́рышчы куры́ліся галаве́шкі — на пожа́рище дыми́лись (кури́лись) голове́шки;

3. страд. кури́ться; см. куры́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

куры́цца, курыцца; незак.

1. Слаба гарэць, тлець, вылучаючы многа дыму. На месцы клуба курыліся асмалкі сцен, расцягнутых і залітых. Брыль. Бледная курыцца на сцяне газоўка. Купала. / Пра пахучыя рэчывы. Ладан курыцца.

2. чым і без дап. Вылучаць выпарэнні, лёгкі туман, пару. Адцвілі Вясёлыя пралескі, Увайшлі Усе рэчкі ў берагі. У пуху зялёным Пералескі, Цёплай парай Курацца лугі. Дзеружынскі. А над балотамі паўставаў туман, ад вясенняй вільгаці ледзь прыкметна курыліся лясы. Чарнышэвіч. // Пакрывацца, зацягвацца пылам, снегам і пад. [За выганам] віўся Ліцкі шлях. Ён увесь — на колькі ахапляла вока — быў запоўнены фурманкамі і пешаходамі — жыў, плыў рэчкаю бурліваю. Грукацеў, курыўся пылам. Гартны.

3. Паднімацца ўверх, віцца, кружыцца (пра дым, туман, снег, пыл і пад.). На вуліцы курыўся пыл ад бітай цэглы, сухі, гарачы. Лынькоў.

4. безас. Пра наяўнасць жадання, ахвоты курыць. Добра курыцца ў лесе,.. прыемна пахне над снегам махорка!.. Брыль.

5. Зал. да курыць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

курыцца, курэць, курэцца, клубіцца, пыліцца, пыліць

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

закуры́цца 1, ‑куруся, ‑курышся, ‑курыцца; зак.

Пакрыцца сажай; задыміцца. Сцены закурыліся ад дыму.

закуры́цца 2, курыцца; зак.

Пачаць курыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закуры́цца², 1 і 2 ас. не ўжыв., -у́рыцца; зак.

Пачаць курыцца (у 1 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

курэ́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ры́ць; незак.

Тое, што і курыцца (у 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кури́ться

1. (выделять дым) курэ́ць;

2. (о пыли, тумане) куры́цца;

3. страд. куры́цца; см. кури́ть 1.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

накуры́цца, ‑куруся, ‑курышся, ‑курыцца; зак.

Уволю, многа пакурыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)