Курмы́ш ’гульня (у кошкі-мышкі)’ (Мат. Гом.). Магчыма, другая аснова гэтага складанага слова ўзыходзіць да мыш (гл.). Першая — да кура. Параўн. куры (гл.) ’гульня’. Не выключана кантамінацыя кошкі‑мышкі∼ курыЖуры‑мышкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́ры ’гульня’: «Той, хто водзіць з завязанымі хусткай вачыма, ходзіць па хаце з распрасцёртымі рукамі і стараецца каго‑небудзь злавіць» (Нар. словатв.). Параўн. курмыш (гл.). Да кура (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)