курлы́канне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. курлы́канне
Р. курлы́кання
Д. курлы́канню
В. курлы́канне
Т. курлы́каннем
М. курлы́канні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

курлы́канне ср. курлы́канье

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

курлы́канне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. курлыкаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Ланцужкі жураўлёў віднеліся ў небе, і адтуль чулася сумнае курлыканне. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

курлы́каць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Пра жураўлёў: ствараць гукі, падобныя на «курлы».

|| аднакр. курлы́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. курлы́канне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

курлы́канье курлы́канне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жураве́ль¹, -раўля́, мн. -раўлі́, -раўлёў, м.

Вялікая балотная пералётная птушка з доўгімі нагамі і шыяй, з доўгай прамой дзюбай.

Шэры ж.

|| прым. жураўлі́ны, -ая, -ае.

Жураўлінае курлыканне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жураўлі́ны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да жураўля ​1. А ў небе ўдзень і вечарамі Высока роўнымі шнурамі Злятаўся вырай жураўліны. Колас. З далечыні неба зрэдку далятала стрыманае жураўлінае курлыканне. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нябе́сны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да неба. З нябеснай вышыні далятала журботнае і стрыманае курлыканне жураўлёў. М. Ткачоў. Ганна Паўлаўна захаплялася нябесным блакітам, гарамі, якія так гарманічна зліваліся з чароўным светам тутэйшых раслін... Вірня. // Які знаходзіцца ў міжзорнай і міжпланетнай прасторы. Нябесныя целы.

2. Які вывучаецца і прымяняецца ў астраноміі. Нябесны глобус.

3. Паводле рэлігійных уяўленняў — які знаходзіцца на небе. Нябесны рай.

4. Які мае колер неба; светла-блакітны. Нябесны колер.

5. перан. Цудоўны. Валя нахілілася галавой да рукі. І ўсмешка... усмешка нябесная заззяла на твары. Пестрак.

•••

Нябесная механіка гл. механіка.

Нябесны мерыдыян гл. мерыдыян.

Манна нябесная гл. манна.

Спадзявацца на манну нябесную гл. спадзявацца.

Царства нябеснае гл. царства.

Чакаць манны нябеснай гл. чакаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спако́й, ‑ю, м.

1. Адсутнасць шуму і руху; цішыня. Цішыня і спакой панавалі ў заснежаным лесе. В. Вольскі. Пасля рабочага дня, што заканчваўся звычайна ў гадзіну ночы, наступаў спакой. Шахавец. У перадвячэрнім спакоі рэзка вылучаецца маркотнае курлыканне жораваў. Крапіва. Вазы адскрыпелі ў нізіне І стаў аглушальны спакой. Панчанка. // Парадак; адсутнасць грамадскіх хваляванняў. Грамадскі спакой. // Лагода; мірнае жыццё. Вайна іх разлучыла, Разбіла іх спакой. Бялевіч. І елкі ў неба ўзнялі пікі, Абараняюць наш спакой. Астрэйка. Хто вам сказаў, што на зямлі зацішша, Што на зямлі пасля вайны спакой? Аўрамчык.

2. Ураўнаважанасць, фізічнае і душэўнае супакаенне. Нуда скончылася, уперадзе, зусім блізка была доўгачаканая мэта — канец усіх трывог і час прыемнага спакою. Мележ. // Поўны адпачынак, бяздзеянне. Хвораму, акрамя лекаў, патрэбен яшчэ і спакой. Чарнышэвіч.

•••

Вечны спакой — смерць.

Мёртвы спакой — абсалютная цішыня, нерухомасць.

На спакой — а) на заслужаны адпачынак, на пенсію па ўзросту (ісці, адпраўляцца і пад.); б) паміраць (пара, трэба і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)