ку́па

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ку́па ку́пы
Р. ку́пы ку́п
Д. ку́пе ку́пам
В. ку́пу ку́пы
Т. ку́пай
ку́паю
ку́памі
М. ку́пе ку́пах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ку́па, -ы, мн. -ы, куп, ж.

1. Група дрэў, кустоў, якія густа растуць.

К. кустоў.

2. Гурт, група (людзей).

К. людзей.

Калі робіш у купе, то не баліць у пупе (з нар.).

3. Вялікая колькасць чаго-н., куча (разм.).

К. саломы.

Да купы (разм.) — у адно месца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ку́па уст. ку́па, -пы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ку́па ж., в разн. знач. ку́па

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ку́па, ‑ы, ж.

1. Група дрэў, кустоў, якія густа растуць. Усцяж дарогі ўздымаліся стромкія хвоі, чарнелі купы кустоў, падобныя на нейкія прывіды. Шчарбатаў. За драбналессем паказалася густая купа старых сосен. Новікаў.

2. Гурт, група (звычайна пра людзей). Рыгор угледзеў наперадзе густую купу людзей. Гартны. Калі робіш у купе, то не баліць у пупе. З нар.

3. Абл. Тое, што і куча (у 1 знач.). У застаронку каля сцяны ляжала толькі купа саломы. Мележ.

4. Абл. Торф, звычайна сухі. Дыміць тытунь у піпцы прэлай купаю. Барадулін.

•••

Да купы — у адно месца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ку́па1 ’куча, група’ (ТСБМ, Нас., Сл. паўн.-зах., Бяльк., Яруш., Нар. сл., Яшк., ТС, Касп.). Укр. купа, рус. купа ’тс’, балг. купа ’капа сена’, макед. купакупа’, серб.-харв. ку́па, польск. kupa, чэш. kupa, славац. kupa, в.-луж. kupa ’тс’. Прасл. kupa адпавядае літ. kúopa, лат. kuopa ’тс’. Іншыя індаеўрапейскія паралелі больш далёкія (Бернекер, 646; Траўтман, 138; Фрэнкель, 231).

Ку́па2 ’сухі, здробнены торф’ (Нар. лекс.), ’перагной’ (Яшк.), ’дзе гоняць смалу, выпальваюць попел’ (Яшк.). Гл. купіцца.

Ку́па3 ’вялікая бочка для зерня’ (ТС, КЭС, лаг.). Ст.-бел. куфа ’тс’ (з 1583 г.) запазычана з польск. kufa, якое са ст.-в.-ням. kuofa (Булыка, Запазыч., 182). Магчыма, для бел. купа крыніцай быў н.-ням. або ст.-сакс. варыянт (параўн. ст.-сакс. kōpa ’тс’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ку́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.

Памянш. да купа (у 1, 2 і 3 знач.); невялікая купа. Купка бяроз. Купка дзяцей. Купка моху.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ку́на ’куніца’ (Рам., Мат., Сцяц. Нар., Шн., Сцяшк. Сл.). Укр. купа, рус. купа, ст.-рус. купа ’тс’, балг. купа, макед. купа, серб.-харв. купа, славен. kuna ’тс’, польск. kuna, чэш. kuna, славац. kuna, в.-луж. kuna, н.-луж. kuna ’тс’. Прасл. kuna мае генетычна тоесны адпаведнік: ст.-прус. сайпе ’тс’, літ. kiaune, лат. сайпа ’тс’. Іншыя паралелі ненадзейныя (параўн. Слаўскі, 3, 366–367).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́пісты ’шыракаплечы’ (Сцяшк. Сл.), ’прысадзісты (пра чалавека)’ (Янк. III). Да купа1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́ндзя ’тоўстая непаваротлівая жанчына’ (ТС). Магчыма, да рус. купа ’vulva’, каш. k^una ’сука’. Экспрэсіўная суфіксацыя ‑дзя прыдае дадатковае пеяратыўнае значэнне слову.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)