ку́кіш

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ку́кіш ку́кішы
Р. ку́кіша ку́кішаў
Д. ку́кішу ку́кішам
В. ку́кіш ку́кішы
Т. ку́кішам ку́кішамі
М. ку́кішы ку́кішах

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ку́кіш, ‑а, м.

Разм. Складзеная ў кулак рука з прасунутым вялікім пальцам паміж указальным і сярэднім як грубы жэст у знак здзеку, пагардлівай адмовы; фіга.

•••

Кукіш з’есці гл. з’есці.

Кукіш з маслам — зусім нічога (не даць, не зарабіць, не атрымаць і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ку́кіш ’фіга’ (ТСБМ, Нас., Шат., Сл. паўн.-зах., Грыг.). Гл. кука2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ду́ля, -і, мн. -і, дуль, ж.

1. Гатунак летніх груш з вялікімі салодкімі пладамі, а таксама плод гэтага дрэва.

Бабуля частавала нас смачнымі дулямі.

2. Кукіш, фіга (разм., груб.).

Даць, паказаць дулю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шыш, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м. (разм.).

1. Тое, што і кукіш.

Паказаць ш. каму-н.

2. перан. Пра што-н. надта малое, нязначнае.

Вам з усяго гэтага ш. застанецца.

Ні шыша (разм., груб., неадабр.) — нічога.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Кві́гакукіш’ (Сл. паўн.-зах.). З польск. figaкукіш’ (там жа, 454): © > хв > кв (апошні пераход — характэрны ўплыў літоўскай фанетыкі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шиш м., прост. ку́кіш, -ша м., фі́га, -гі ж.;

ни шиша́ фі́га.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ку́киш м., прост. ду́ля, -лі ж., ку́кіш, -ша м., фі́га, -гі ж.;

показа́ть ку́киш паказа́ць ду́лю (ку́кіш, фі́гу);

ку́киш с ма́слом ду́ля з ма́слам, ду́ля на тале́рцы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Кукі́шня ’нівянік звычайны, Leucanthemum DC vulgare L.’ (Кіс., Дэмб. 1). Да кукіш (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́кішкі: на кукішках ’сагнуўшы ногі ў каленях і трымаючыся на насках (сядзець)’ (ТСБМ). Гл. кука2 і кукіш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)