ку́кса, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Частка канечнасці, якая засталася пасля ампутацыі або калецтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ку́кса

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ку́кса ку́ксы
Р. ку́ксы ку́ксаў
Д. ку́ксе ку́ксам
В. ку́ксу ку́ксы
Т. ку́ксай
ку́ксаю
ку́ксамі
М. ку́ксе ку́ксах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ку́кса ж. культя́, разг. культя́пка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ку́кса 1, ‑ы, ж.

Астатак пакалечанай або ампутаванай рукі, нагі. Фактычна няма рукі — з рукава суконнага пінжака вытыркаецца забінтаваная кукса. Навуменка.

ку́кса 2, ‑ы, ж.

Род жаночай прычоскі: закручаныя ў выглядзе валіка ззаду валасы. У яе быў драбнаваты твар і валасы, закручаныя ў высокую куксу пад хусткай. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ку́кса1 ’кукла, валасы, завучаныя на патыліцы’ (ТСБМ, Бяльк., Мат. АС, Янк. II). Кантамінацыя кукла (гл.) і кукса2 (гл.).

Ку́кса2 ’астатак пакалечанай рукі, нагі’ (ТСБМ, Нас., ТС, Сл. паўн.-зах., Мат. Гом., Бяльк., КЭС, лаг., Федар., Гарэц., Чач.). Параўн. літ. kuksà ’рука без пальцаў’, рус. кукса ’тс’ (Сл. паўн.-зах., 2, 562). Балтызм.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

культя́ мед., культя́пка разг. ку́кса, -сы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ку́мса ’вялікі кавалак хлеба’ (ТС), ’кукса’ (Мат. Гом.). Да кукса (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кукса́ць ’біць кулакамі ў спіну’ (Сцяшк.). Да кукса2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Куко́нкукса, кульця, абрубак’ (ТС). Да *кукан (а > о пад націскам). Гл. кука2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́ксіць ’плакаць, хныкаць’ (Бяльк.). Да кука3 (гл.). Магчыма, кантамінацыя з кукса2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)