кужэ́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. кужэ́льны кужэ́льная кужэ́льнае кужэ́льныя
Р. кужэ́льнага кужэ́льнай
кужэ́льнае
кужэ́льнага кужэ́льных
Д. кужэ́льнаму кужэ́льнай кужэ́льнаму кужэ́льным
В. кужэ́льны (неадуш.)
кужэ́льнага (адуш.)
кужэ́льную кужэ́льнае кужэ́льныя (неадуш.)
кужэ́льных (адуш.)
Т. кужэ́льным кужэ́льнай
кужэ́льнаю
кужэ́льным кужэ́льнымі
М. кужэ́льным кужэ́льнай кужэ́льным кужэ́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

кужэ́льны

1. холщо́вый;

2. льняно́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кужэ́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кужалю (у 1 знач.). Кужэльнае палатно. Кужэльныя ніткі. // Пашыты з кужалю (у 2 знач.). Кужэльная кашуля. Кужэльнае адзенне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ку́жаль, -ю, м.

1. Валакно ачэсанага лёну, а таксама ніткі з такога валакна.

Спрасці к.

2. Палатно з такіх нітак.

Наткаць абрусаў з кужалю.

|| прым. кужэ́льны, -ая, -ае.

Кужэльныя ніткі.

Кужэльная кашуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абру́с, -а, мн. -ы, -аў, м.

Кавалак тканіны спецыяльнага вырабу, якім засцілаюць стол; настольнік.

Кужэльны а.

|| прым. абру́сны, -ая, -ае і абру́савы, -ая, -ае.

Абруснае палатно.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

піро́г, ‑рага, м.

Булка, пераважна падоўжанай формы і з якой‑н. начынкай. Пірог з макам. Пірог з павідлам. □ Набліжалася свята Кастрычніка. Кожны ўспамінаў, як ён летась святкаваў гэты дзень у сябе дома, як маці вешала чыстыя фіранкі, засцілала накрухмалены кужэльны абрус, пякла смачныя пірагі. Грахоўскі.

•••

Вароты пірагамі падпёрты дзе, у каго гл. вароты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

святкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак., што.

Адзначаць, спраўляць свята (у 1 знач.); урачыста адзначаць якую‑н. падзею, які‑н. знамянальны дзень. Святкаваць Новы год. □ Набліжалася свята Кастрычніка. Кожны ўспамінаў, як ён летась святкаваў гэты дзень у сябе дома, як маці вешала чыстыя фіранкі, засцілала накрухмалены кужэльны абрус, пякла смачныя пірагі. Грахоўскі. У Мядзведзічах святкавалі зімняга Міколу. Крапіва. // Арганізоўваць банкет і пад., весяліцца з прычыны якой‑н. падзеі. [Максім:] — Праўда, святкаваць наваселле думаў крыху пазней, калі ў хаце ўсё да ладу будзе прыведзена. Шамякін.

•••

Святкаваць перамогу — браць верх над кім‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заграба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. што. Захопліваючы, грабучы, збіраць у адно месца, у кучу; зграбаць. Заграбаць сена. □ Ячны .. заграбае рукамі ў кужэльны беленькі фартух залатыя зярняты. Брыль. // (звычайна са словамі «нага», «ногі»). Чапляць, ссоўваць зямлю пры хадзьбе. Заграбаць нагамі. □ Акаваныя жалезам боты пакінулі след... Можа Змітрок Шэмет? Не. У Змітрака адна падкова трэснула, да таго ж, ён заграбае абцасам зямлю, не пакідаючы яснага следу. Бажко. // перан. Разм. З прагнасцю захопліваць, прысвойваць; многа атрымліваць, зарабляць. — Паны заўсёды заграбалі лепшыя землі сабе, заўсёды адціскалі нашага брата бліжэй да балота і пяскоў. Брыль.

2. што. Закопваць у што‑н. сыпкае. Пакуль Андрэй заграбаў у снег Зялёнкавы транты, у галаве яго зусім праяснілася. Чарнышэвіч.

3. Грэбці вёсламі, рукамі і пад. Міканор Іванавіч рытмічна апускаў вёслы, адкідваўся назад і моцна, напружваючы сілы, заграбаў. Даніленка. Нейкі момант Казік яшчэ спрабаваў утрымацца ў паветры. Дрыгаў нагамі, сутаргава заграбаў рукамі. Шыловіч.

4. Незак. да загрэбці (у 2 знач.).

•••

Хоць граблямі (лапатай) заграбай — пра вялікую колькасць чаго‑н.

Чужымі рукамі жар заграбаць — карыстацца вынікамі чужой працы ў сваіх карыслівых мэтах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скара́ч ‘ручнік (з доўгімі махрамі)’ (ТСБМ; гродз., Шн. 1; Выг., Сл. Брэс.), ‘ручнік з апошняга куска палатна, якое выткана на канцах з “анучамі”’, г. зн. з ніткамі, якія недатканыя і звіваюцца ў шнуркі (гродз., Шн. 3; Сл. Брэс., Уладз.; астрав., смарг., воран., навагр., іўеў., лід., трак., шальч., Сл. ПЗБ), ‘кухонны ручнік, брудная ануча’ (трак., Сл. ПЗБ; Шатал., Сцяшк., Інстр. 1), ‘абрус’ (Жд. 1, Скарбы), ‘абрус, якім накрываюць хлебную дзяжу’ (Жд. 2), ‘тоўстае палатно’ (Кольб.), сюды ж перан. ‘брудны чалавек; хто выпэцканы’ (шчуч., трак., свісл., Сл. ПЗБ), скара́чкакужэльны ручнік’ (Сцяшк. Сл.), скара́чык памянш. (ваўк., Сл. ПЗБ); слова вядома яшчэ ў пагранічных польскіх гаворках: skaracz ‘ручнік з кутасамі на канцах’, skarińis ‘такі ручнік, ануча, кухонны ручнік’. Хутчэй за ўсё, літуанізм. Урбуціс (Baltistica, VI (2), 152) узводзіць да літ. дыял. skarínis (skarinys) ‘ручнік’ з субстытуцыяй суф. ‑ínis (‑inys) слав. ‑ач або да skarõčius ‘ручнік, сурвэтка’. Аднак Лаўчутэ (Балтизмы, 38) дапускае магчымасць адваротнага запазычання skarõčius з беларускай у літоўскую і ў гэтым выпадку імавернай крыніцай запазычання лічыць літ. skarà ‘вялікая хустка’. Аналагічна Цыхун, Лекс. балтызмы, 53. Да лінгвагеаграфіі гл. яшчэ Непакупны (Связи, 195), які бачыць працяг слова ў палескай форме з метатэзай роска́ч ‘тс’ (хутчэй, да ра́сы ‘махры, растрапаныя канцы, акраўкі’ (ТС), гл. раса2). У сувязі з недастатковай аргументаванасцю балтыйскай этымалогіі цікавымі падаюцца спробы звязаць слова з серб.-харв. дыял. škora ‘вузел, пятля’, skȍrak ‘тс’, польск. дыял. skory ‘вузлікі на моцна скручаным шнурку’, што паводле асноўнай прыкметы ‘апошні кавалак палатна з заплеценымі ў вузлы канцамі асновы’ дазваляе рэканструяваць зыходнае *skora ‘вузялок, пятля’, што да і.-е. *sker‑ ‘круціць, скручваць’, якое можна разглядаць як раннюю праславянскую інавацыю, выцесненую амонімам *skora ‘кара, шалупайка, шкарлупа, скура’, гл. скорка (Борысь, Czak. stud., 83–85). У народнай мове захоўваецца сувязь з скара́ць ‘пакараць’, паколькі скарачом каралі малых дзяцей за непаслухмянасць (Цых.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)