Кудо́ю ’куды’ (Янк. Мат., Бяльк.). Рыфмаваныя формы кудою — сюдою заключаюць у сабе флексію творн. скл. ж. р. («ісці шпаркай хадою»).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
упле́сці, упляту, упляцеш, упляце; упляцём, уплецяце, уплятуць; пр. уплёў, упляла, ‑ло; заг. упляці; зак., каго-што.
1. Заплятаючы, уставіць, увіць што‑н. у што‑н. Уплесці стужкі ў косы. □ Юля яшчэ раз паўтарыла сама сабе слова ў слова, што павінна яна перадаць камандзіру атрада.. Больш падрабязны план, кудою будуць наступаць карнікі і колькі іх, дзядзька Падабед напісаў на паперку і хацеў уплесці ў косы. Сачанка. / у перан. ужыв. Дзе-нідзе сярод лістоты ўжо восень упляла першыя залатыя каснікі. Даніленка. // перан. Уключыць, уставіць што‑н. у што‑н. Уплесці ў рыфму слова — Няма страшнейшых мук. А. Александровіч.
2. перан. Разм. Уцягнуць, умяшаць у якую‑н. непрыемную справу.
3. Зрасходаваць, патраціць на пляценне чаго‑н. Усе лыкі ўплёў на лапці.
4. Разм. З’есці хутка, з апетытам. Згаладалыя, мы як бач уплялі ўсё сваё снеданне. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)