Кудо́ю ’куды’ (Янк. Мат., Бяльк.). Рыфмаваныя формы кудоюсюдою заключаюць у сабе флексію творн. скл. ж. р. («ісці шпаркай хадою»).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

którędy

кудою, кудой; дзе (якім шляхам);

którędy się do pana idzie? — як да вас прайсці?;

którędy on tu wszedł? — як ён сюды зайшоў?;

którędy pójdziesz nad jezioro? — кудою ты пойдзеш на возера?;

szli drogą, którędy nikt nie chodzi — яны ішлі па дарозе, па якой ніхто не ходзіць;

którędy bądź — любым шляхам;

którędy indziej — іншым шляхам

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

упле́сці, упляту, упляцеш, упляце; упляцём, уплецяце, уплятуць; пр. уплёў, упляла, ‑ло; заг. упляці; зак., каго-што.

1. Заплятаючы, уставіць, увіць што‑н. у што‑н. Уплесці стужкі ў косы. □ Юля яшчэ раз паўтарыла сама сабе слова ў слова, што павінна яна перадаць камандзіру атрада.. Больш падрабязны план, кудою будуць наступаць карнікі і колькі іх, дзядзька Падабед напісаў на паперку і хацеў уплесці ў косы. Сачанка. / у перан. ужыв. Дзе-нідзе сярод лістоты ўжо восень упляла першыя залатыя каснікі. Даніленка. // перан. Уключыць, уставіць што‑н. у што‑н. Уплесці ў рыфму слова — Няма страшнейшых мук. А. Александровіч.

2. перан. Разм. Уцягнуць, умяшаць у якую‑н. непрыемную справу.

3. Зрасходаваць, патраціць на пляценне чаго‑н. Усе лыкі ўплёў на лапці.

4. Разм. З’есці хутка, з апетытам. Згаладалыя, мы як бач уплялі ўсё сваё снеданне. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)