ку́брык, -а, мн. -і, -аў, м.

Жылое памяшканне для каманды на караблі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ку́брык

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ку́брык ку́брыкі
Р. ку́брыка ку́брыкаў
Д. ку́брыку ку́брыкам
В. ку́брык ку́брыкі
Т. ку́брыкам ку́брыкамі
М. ку́брыку ку́брыках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ку́брык м., мор. ку́брик

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ку́брык, ‑а, м.

1. Жыллёвае памяшканне на караблі для каманды. У прасоленай матроскай форме Маракі ў кубрыкі вяртаюцца. Лукша.

2. Ніжняя палуба на вялікім парусным караблі.

[Гал. kóebrug.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ку́брык ’жыллёвае памяшканне на караблі для каманды’ (ТСБМ). Запазычанне праз рус. кубрик з гал. koebrug ’ніжняя палуба’ (Фасмер, 2, 396–397).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ку́брик мор. ку́брык, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)