кры́ўдны, -ая, -ае.

Які заключае ў сабе крыўду, прычыняе крыўду.

Крыўдная мянушка.

Крыўдныя словы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кры́ўдны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. кры́ўдны кры́ўдная кры́ўднае кры́ўдныя
Р. кры́ўднага кры́ўднай
кры́ўднае
кры́ўднага кры́ўдных
Д. кры́ўднаму кры́ўднай кры́ўднаму кры́ўдным
В. кры́ўдны (неадуш.)
кры́ўднага (адуш.)
кры́ўдную кры́ўднае кры́ўдныя (неадуш.)
кры́ўдных (адуш.)
Т. кры́ўдным кры́ўднай
кры́ўднаю
кры́ўдным кры́ўднымі
М. кры́ўдным кры́ўднай кры́ўдным кры́ўдных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

кры́ўдны оби́дный;

~нае сло́ва — оби́дное сло́во

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кры́ўдны, ‑ая, ‑ае.

Які заключае ў сабе крыўду, прычыняе каму‑н. крыўду. Крыўдныя словы. Крыўдная недаверлівасць. □ Цераз вуліцу пракульгаў Каліткаў Валадым, празваны крыўднаю мянушкаю. Вітка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

оби́дный кры́ўдны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

насме́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

Крыўдны, злосны жарт з каго-, чаго-н., высмейванне каго-, чаго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пры́кры, -ая, -ае.

1. Непрыемны; пакутлівы, цяжкі.

П. дождж.

Прыкрае маўчанне.

2. Які выклікае пачуццё незадавальнення; крыўдны.

П. выпадак.

3. Надакучлівы, нязносны.

П. боль.

4. Прытарны, агідны.

Прыкрая ласкавасць.

|| наз. пры́красць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кры́ўдна,

1. Прысл. да крыўдны.

2. безас. у знач. вык., звычайна каму. Пра пачуццё крыўды, якое зведвае хто‑н. Леанід пачырванеў, заблішчэлі слёзы — было сорамна перад таварышамі і крыўдна, што яму не вераць. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абразлівы, зняважлівы, крыўдны

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

насме́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Крыўдны, злосны жарт з каго‑, чаго‑н., высмейванне каго‑, чаго‑н. Сустрэць насмешкамі. Баяцца насмешак. □ Некаторы час Лабановіч і ў сяле не паказваўся, бо нейк прыкра было слухаць насмешкі сяброў. Колас. У голасе .. [Алі] Леанід пачуў непрыязную насмешку. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)