крыжа́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (разм.).

Тое, што і крыжаносец.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крыжа́к

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. крыжа́к крыжакі́
Р. крыжака́ крыжако́ў
Д. крыжаку́ крыжака́м
В. крыжака́ крыжако́ў
Т. крыжако́м крыжака́мі
М. крыжаку́ крыжака́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

крыжа́к, -ка́ м., ист., разг. крестоно́сец

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

крыжа́к, ‑а, м.

Разм. Тое, што і крыжаносец (у 1 знач.). Па працягу стагоддзяў змагаліся мазуры з нямецкімі захопнікамі за хлеб з роднага поля і за родную мову, пачаўшы гэтую барацьбу яшчэ з крыжакамі. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Крыжа́к1 ’крыжаносец’ (ТСБМ, Нас., Яруш.). Ст.-бел. крыжакъ і іншыя вытворныя (Булыка, Запазыч., 176). Запазычанні з польскай мовы.

Крыжа́к2 ’падстаўка пад дзяжу’ (Сцяшк., Сл. паўн.-зах.). Падстаўка ў выглядзе крыжа. Гл. крыж1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крыжакі́ ’кроквы’ (Сцяшк. Сл.). Гл. крыжак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

крестоно́сец

1. ист. крыжано́сец, -сца м., крыжа́к, -ка́ м.;

2. зоол. крыжано́сец, -сца м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Крыжы́1 ’козлы пад ляжачы вулей’ (З нар. сл.). Параўн. крыжак2 (гл.).

Крыжы́2 ’прылада для размотвання маткоў пражы’ (Жд. 3). Гл. крыж1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)