крыжава́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Гульня-задача, у якой фігуру з перакрыжаванымі радамі клетак патрэбна запоўніць літарамі так, каб па вертыкалі і гарызанталі атрымаліся патрэбныя словы; красворд.

|| прым. крыжава́начны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крыжава́нка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. крыжава́нка крыжава́нкі
Р. крыжава́нкі крыжава́нак
Д. крыжава́нцы крыжава́нкам
В. крыжава́нку крыжава́нкі
Т. крыжава́нкай
крыжава́нкаю
крыжава́нкамі
М. крыжава́нцы крыжава́нках

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Крыжава́нка ’парода дзікіх качак’ (З нар. сл.). Параўн. крыжанка (гл.). Паколькі большасць вытворных на ‑ачка паходзяць ад дзеясловаў, паралельна ад крыжанка ўтварылася форма крыжаванка (∼ крыжаваць) (Параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 28–29). Да крыж (гл.). Так выглядае гэта птушка ў лёце. Ці, можа, пад уплывам ням. Kreuzente (Kreuz ’крыж’, Ente ’качка’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

красво́рд, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Тое, што і крыжаванка.

|| прым. красво́рдны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кроссво́рд м. красво́рд, -да м., крыжава́нка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Крыжа́нка 1 ’вадаплаўная птушка сямейства качыных’ (ТСБМ, Мат. Гом.). Утварэнне ж. р. ад крыжан (гл.) (як парабак ∼ парабчанка) (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 83). Гл. крыжаванка.

Крыжа́нка 2 ’астра’ (Мат. Гом.). Няясна. Да крыж 3 (гл.)? Параўн. бядрынец (гл.) да бядро.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)