круглатва́ры, -ая, -ае.

3 круглым тварам.

К. юнак.

|| наз. круглатва́расць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

круглатва́ры

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. круглатва́ры круглатва́рая круглатва́рае круглатва́рыя
Р. круглатва́рага круглатва́рай
круглатва́рае
круглатва́рага круглатва́рых
Д. круглатва́раму круглатва́рай круглатва́раму круглатва́рым
В. круглатва́ры (неадуш.)
круглатва́рага (адуш.)
круглатва́рую круглатва́рае круглатва́рыя (неадуш.)
круглатва́рых (адуш.)
Т. круглатва́рым круглатва́рай
круглатва́раю
круглатва́рым круглатва́рымі
М. круглатва́рым круглатва́рай круглатва́рым круглатва́рых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

круглатва́ры круглоли́цый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

круглатва́ры, ‑ая, ‑ае.

З круглым тварам. Следам за бацькам ішоў Адам, здаровы хлапчук-недаростак, каржакаваты і круглатвары. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

круглоли́цый круглатва́ры.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

круглалі́кі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і круглатвары. Гэта была круглалікая, жывая дзяўчына. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пуцалава́тыкруглатвары, з тоўстым, шырокім тварам’ (Скарбы, Чэрн.), ’з адвіслымі шчокамі’ (слонім., Нар. лекс.), пуцалаваты ’мардаты’ (Сцяц.), пуцалаваценькі ’пухленькі’ (астрав., Сл. ПЗБ), параўн. польск. pucołowaty ’з тоўстымі шчокамі’, паводле Банькоўскага (2, 963), ад ст.-польск. дыял. pucoł, адлюстраванага ў анамастычных назвах. Да пу́ца ’морда’, пу́цы ’шчокі’ (гл.); пытанне пра запазычанне застаецца нявырашаным, параўн. і пуцайла ’таўстаморды чалавек’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)