кро́за
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
кро́за |
кро́зы |
| Р. |
кро́зы |
кро́з |
| Д. |
кро́зе |
кро́зам |
| В. |
кро́зу |
кро́зы |
| Т. |
кро́зай кро́заю |
кро́замі |
| М. |
кро́зе |
кро́зах |
Крыніцы:
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
кро́за, ‑ы; мн. крозы, кроз; ж.
Уст. Летуценне, мара. Ты прыпомні юнацкія прозы, Ты прыпомні далёкія далі. Кляшторны. Я з вершам праходжу жыццёвыя тракты, Я з вершам — і ў крозах, і ў сне... Таўбін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Кро́за ’летуценне, мара’ (ТСБМ, Сцяшк.). Хутчэй за ўсё запазычанне з рус. літ. грёза ’тс’ з аглушэннем звонкага ўзрыўнога г і ацвярдзеннем р.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
мара, мроя, летуценне; лятунак, кроза (паэт.); сон, казка (перан.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)