кра́сіць, кра́шу, кра́сіш, кра́сіць; незак. (разм.).

Рабіць прыгожым, упрыгожваць.

Ёлку красяць гірлянды.

Хвароба не красіць чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кра́сіць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. кра́шу кра́сім
2-я ас. кра́сіш кра́сіце
3-я ас. кра́сіць кра́сяць
Прошлы час
м. кра́сіў кра́сілі
ж. кра́сіла
н. кра́сіла
Дзеепрыслоўе
цяп. час кра́сячы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

красі́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. крашу́ крэ́сім
2-я ас. крэ́сіш крэ́сіце
3-я ас. крэ́сіць крэ́сяць
Прошлы час
м. красі́ў красі́лі
ж. красі́ла
н. красі́ла
Дзеепрыслоўе
цяп. час крэ́сячы

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

красі́ць несов. высека́ть ого́нь (огнивом)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кра́сіць, крашу, красіш, красіць; незак.

Разм. Рабіць прыгожым, упрыгожваць. Памятае наша вёска Сымона Мігая вясёлым, гуллівым хлапцам, які красіў усю моладзь. Шынклер. Хвароба нікога не красіць. З нар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Красі́ць ’наматваць’ (Сцяшк. Сл.). Няясна. Параўн. кросна (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

краса́ць несов., см. красі́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

креса́ть несов., обл. красі́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

крэ́сіць, крэшу, крэсіш, красіць; незак., што і без дап.

Высякаць агонь крэсівам. [Сцёпка] дастаў капшук, набіў люльку тытунём ды пачаў агонь красіць. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кра́ситьII несов. (украшать) кра́сіць, упрыго́жваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)