ко́ўзкі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ко́ўзкі ко́ўзкая ко́ўзкае ко́ўзкія
Р. ко́ўзкага ко́ўзкай
ко́ўзкае
ко́ўзкага ко́ўзкіх
Д. ко́ўзкаму ко́ўзкай ко́ўзкаму ко́ўзкім
В. ко́ўзкі (неадуш.)
ко́ўзкага (адуш.)
ко́ўзкую ко́ўзкае ко́ўзкія (неадуш.)
ко́ўзкіх (адуш.)
Т. ко́ўзкім ко́ўзкай
ко́ўзкаю
ко́ўзкім ко́ўзкімі
М. ко́ўзкім ко́ўзкай ко́ўзкім ко́ўзкіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ко́ўзкі, -ая, -ае (разм.).

1. Зусім гладкі, які не стварае трэння і на якім цяжка ўтрымацца; слізкі.

Коўзкая сцежка.

2. Які мае гладкую паверхню і рухаецца шляхам слізгання.

Коўзкія санкі.

|| наз. ко́ўзкасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ко́ўзкі разг.

1. ско́льзкий;

2. скользя́щий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ко́ўзкі, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Зусім гладкі, які не стварае трэння і на якім цяжка ўтрымацца або які цяжка ўтрымаць; слізкі. Коўзкі лёд. □ Усё цяжэй было трымаць раўнавагу на коўзкай ад гразі дарозе, усё горш упраўляліся замлелыя рукі з непаслухмяным рулём. Краўчанка. Зерне было сухое, коўзкае. Пянкрат. // перан. Ненадзейны, небяспечны, такі, што можа прывесці да непажаданых вынікаў (пра жыццёвы шлях, напрамак дзейнасці і пад.). Не блукалі сцежкай коўзкай — Спеў Купалы акрыляў, Арлянят-маладнякоўцаў У палёт благаслаўляў. А. Александровіч.

2. Які мае гладкую паверхню і рухаецца шляхам слізгання. Гэтай зімой, напрыклад, дзед змайстраваў такія саначкі, што лепшых і не прыдумаеш. Лёгенькія, прыгожыя. Кляновыя палазкі добра закручаныя, коўзкія. Рылько.

3. Плаўны, лёгкі (пра паходку, рух і пад.). Даганяем і бачым Жэньку, Сцяпанавага сына. Лыжы ў яго бацькавы, ідзе без палак, упэўнена, моцнымі і коўзкімі крокамі. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

коўзкі, слізкі

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

аслі́злы, -ая, -ае.

Пакрыты сліззю, граззю; слізкі, коўзкі.

Аслізлая шапачка грыба.

Аслізлая дарога.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́лаз¹, -а, мн. палазы́, палазо́ў, м.

Гладкі, коўзкі, загнуты спераду брус, пласціна.

Санныя палазы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ско́льзкий

1. слі́зкі, ко́ўзкі;

2. перен. слі́зкі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аслі́злы, ‑ая, ‑ае.

Пакрыты сліззю, граззю; коўзкі. Іліко шараваў аслізлыя бочкі, тужыў і зрэдку плакаў. Самуйлёнак. Трава была мокрая, аслізлая. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

слізго́тны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які мае слізкую паверхню; коўзкі. Пасля мяцеліцы настала адліга з лёгкім марозам, які адшліфаваў поле, слізготнай зрабіў дарогу. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)