ко́птур

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ко́птур ко́птуры
Р. ко́птура ко́птураў
Д. ко́птуру ко́птурам
В. ко́птур ко́птуры
Т. ко́птурам ко́птурамі
М. ко́птуры ко́птурах

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ко́птур: з ~рам вы́ше краёв; с избы́тком

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ко́птур, -а і капту́р, -а́, м.

У выразе: з коптурам (каптуром) (разм.) — вышэй краёў; з верхам.

Набраць кош бульбы з коптурам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ко́птур: з коптурам, коптарам ’вышэй краёў’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Сцяшк. Сл., Мат. Гом., Мат. Маг., Жд. 2, КЭС, лаг., З нар. сл., Бяльк., Сержп. Пр., Нік. Очерки). Гл. каптур.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ко́птур, ‑а і капту́р 2, ‑а, м.

У выразах: з коптурам; з каптуром — вышэй краёў; з верхам. Маруся выйшла і як бач унесла насыпаную з коптурам вазу клубнікі. Лобан. Сабастыян наклаў поўную, нават з каптуром, глыбокую талерку грыбоў. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

капту́р гл. коптур.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

капту́р 1, ‑а, м.

1. Дзіцячы або жаночы галаўны ўбор, які завязваецца пад падбародкам і пакідае адкрытым толькі твар; капар ​2. Усе ў святочных світках. Бабы ў новых каптурах з белымі карункамі. Бядуля.

2. Невялікі дах, заслона, навес конусападобнай формы над чым‑н. Для адводу пары была зроблена выцяжная труба над шырокім, бляшаным каптуром. Колас.

3. Абл. Верх печы ў выглядзе дзвюх сценак, якія ўзвышаюцца над ляжанкай. Кастрыца ляжаў на цёплых цаглінах, смактаў цыгарку за цыгаркай і часам з-за каптура пазіраў у акно. Стаховіч.

капту́р 2,

гл. коптур.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)