ко́панік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Полаз са ствала дрэва, выкапанага з коранем.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ко́панік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ко́панік ко́панікі
Р. ко́паніка ко́панікаў
Д. ко́паніку ко́панікам
В. ко́панік ко́панікі
Т. ко́панікам ко́панікамі
М. ко́паніку ко́паніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ко́панік м., разг. по́лоз, сде́ланный из ствола́ де́рева с корневы́м отро́стком

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ко́панік, ‑а, м.

Разм. Полаз з дрэва, выкананага з коранем. Тут [у Сымона] ішлі самыя гарачыя дыскусіі на самыя разнастайныя тэмы: з якога дрэва лепш зрабіць капыл, які полаз трывалейшы — гнуты альбо копанік. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ко́панік ’полаз з дрэва, выкапанага з коранем’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах.). Гл. капаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)