ко́нкурс, -у, мн. -ы, -аў, м.

Спаборніцтва, мэтай якога з’яўляецца вылучэнне лепшых удзельнікаў, лепшых работ.

К. музыкантаў імя П.

Чайкоўскага.

Аб’явіць к. на лепшую п’есу.

Вытрымаць к.

|| прым. ко́нкурсны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ко́нкурс

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ко́нкурс ко́нкурсы
Р. ко́нкурсу ко́нкурсаў
Д. ко́нкурсу ко́нкурсам
В. ко́нкурс ко́нкурсы
Т. ко́нкурсам ко́нкурсамі
М. ко́нкурсе ко́нкурсах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ко́нкурс, -су м. ко́нкурс;

па-за ~сам — вне ко́нкурса

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ко́нкурс ко́нкурс, -су м.;

вне ко́нкурса па-за ко́нкурсам;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ко́нкурс, ‑у, м.

1. Спаборніцтва, якое мае на мэце выявіць самых лепшых яго ўдзельнікаў. Аб’явіць конкурс. Конкурс на лепшую сучасную п’есу. Фестывальны конкурс. Вытрымаць конкурс.

2. Сход крэдытораў для разгляду спраў неплацежаздольных даўжнікоў у дарэвалюцыйнай Расіі і ў капіталістычных краінах.

•••

Па-за конкурсам — а) тое, што і па-за канкурэнцыяй (гл. канкурэнцыя); б) не з’яўляючыся афіцыйным удзельнікам конкурсу.

[Ад лац. concursus — сутыкненне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інтэрнэ́т-ко́нкурс

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. інтэрнэ́т-ко́нкурс інтэрнэ́т-ко́нкурсы
Р. інтэрнэ́т-ко́нкурсу інтэрнэ́т-ко́нкурсаў
Д. інтэрнэ́т-ко́нкурсу інтэрнэ́т-ко́нкурсам
В. інтэрнэ́т-ко́нкурс інтэрнэ́т-ко́нкурсы
Т. інтэрнэ́т-ко́нкурсам інтэрнэ́т-ко́нкурсамі
М. інтэрнэ́т-ко́нкурсе інтэрнэ́т-ко́нкурсах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пія́р-ко́нкурс

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пія́р-ко́нкурс пія́р-ко́нкурсы
Р. пія́р-ко́нкурсу пія́р-ко́нкурсаў
Д. пія́р-ко́нкурсу пія́р-ко́нкурсам
В. пія́р-ко́нкурс пія́р-ко́нкурсы
Т. пія́р-ко́нкурсам пія́р-ко́нкурсамі
М. пія́р-ко́нкурсе пія́р-ко́нкурсах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

выста́ва-ко́нкурс

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. выста́ва-ко́нкурс выста́вы-ко́нкурсы
Р. выста́вы-ко́нкурсу выста́ў-ко́нкурсаў
Д. выста́ве-ко́нкурсу выста́вам-ко́нкурсам
В. выста́ву-ко́нкурс выста́вы-ко́нкурсы
Т. выста́вай-ко́нкурсам
выста́ваю-ко́нкурсам
выста́вамі-ко́нкурсамі
М. выста́ве-ко́нкурсе выста́вах-ко́нкурсах

Крыніцы: sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

смотр-ко́нкурс агля́д-ко́нкурс, род. агля́ду-ко́нкурсу м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Еўраба́чанне, -я, н. (з вялікай літары).

Папулярны еўрапейскі конкурс эстраднай песні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)