ко́мкаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; незак., што.

1. Тое, што і камячыць.

2. перан. Рабіць наспех, скарачаючы, заканчваючы.

К. даклад.

|| зак. ско́мкаць, -аю, -аеш, -ае; -аны (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ко́мкаць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ко́мкаю ко́мкаем
2-я ас. ко́мкаеш ко́мкаеце
3-я ас. ко́мкае ко́мкаюць
Прошлы час
м. ко́мкаў ко́мкалі
ж. ко́мкала
н. ко́мкала
Загадны лад
2-я ас. ко́мкай ко́мкайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час ко́мкаючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ко́мкаць несов. (наспех доканчивать) ко́мкать;

к. дакла́д — ко́мкать докла́д

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ко́мкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.

1. Тое, што і камячыць. [Сяляне] .. шапкі рвалі з галавы і комкалі іх у каравых пальцах. Бядуля.

2. перан. Разм. Псаваць, паспешна скарачаючы, заканчваючы. Комкаць даклад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ко́мкаць1 ’камячыць’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах.). Гл. ком1.

Ко́мкаць2 ’прагна есці булку, пірог’ (Нар. лекс., Сержп. Грам.). Гл. комшыць, комсаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ско́мкаць гл. комкаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ко́мкать несов.

1. камячы́ць;

2. перен. ко́мкаць;

ко́мкать докла́д ко́мкаць дакла́д.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ко́мсаць

комкаць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ко́мсаю ко́мсаем
2-я ас. ко́мсаеш ко́мсаеце
3-я ас. ко́мсае ко́мсаюць
Прошлы час
м. ко́мсаў ко́мсалі
ж. ко́мсала
н. ко́мсала
Загадны лад
2-я ас. ко́мсай ко́мсайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час ко́мсаючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Ко́мчацькомкаць’ (ТС). Да комкацьі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́мчыць ’тс’ (Нас., Жд. 2, Жыв. сл.). Гл. комкаць1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)