Ко́лькі ’тс’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Бяльк., ТС, Ян.). Укр. колькі, рус. колько, ст.-рус. колько ’тс’, ст.-слав. колико, балг. колко, серб.-харв. коли̏ко, славен. kóliko, польск. kilka, kolko, чэш. kolik, славац. koľko, в.-луж. kelko, н.-луж. kelko ’тс’. Прасл. koli генетычна суадносіцца з літ. keli ’некаторыя’, ст.-грэч. πηλίκος ’такі вялікі’ (Трубачоў, Эт. сл., 10, 135).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

апа́л I, -лу м. то́пливо ср.

апа́л II, -лу м., мин. опа́л;

пярсцёнак з ~ламколько́ с опа́лом

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Не́весь (нёвісь) ’невядома, немаведама’: невісь што дзеаыць (Яўс.), невець ’тс’ : невець колько (Сл. ПЗБ), нівісь ’тс’ (Нас.). Паводле Насовіча (там жа), з *невѣсть, гл. ведаць. Сюды ж нёвешчына ’нешта незвычайнае, рэдкае, экзотыка’ (ТС), якому фармальна і этымалагічна адпавядае серб.-харв. невештина ’няўмельства, няўдаласць’ (ад нёвешт ’няўмелы, нялоўкі’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)