ко́лкасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. ко́лкасць
Р. ко́лкасці
Д. ко́лкасці
В. ко́лкасць
Т. ко́лкасцю
М. ко́лкасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ко́лкасць, -і, ж.

1. гл. колкі¹, колкі².

2. мн. -і, -ей. З’едлівая насмешка, колкая заўвага.

Гаварыць колкасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ко́лкасць ж. ко́лкость, язви́тельность

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ко́лкасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць колкага ​1 (у 2 знач.). Колкасць заўвагі.

2. З’едлівая насмешка, колкая заўвага. Гаварыць колкасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ко́лкі², -ая, -ае.

Які лёгка колецца.

Колкія дровы.

|| наз. ко́лкасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ко́лкі¹, -ая, -ае.

1. Які пры дакрананні колецца; калючы.

Колкія лапкі сасны.

2. перан. З’едлівы, злосны.

Колкія словы.

|| наз. ко́лкасць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адхля́снуць

‘адказаць удар на ўдар; адказаць колкасцю на колкасць (адхляснуць каго-небудзь і каму-небудзь)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адхля́сну адхля́снем
2-я ас. адхля́снеш адхля́снеце
3-я ас. адхля́сне адхля́снуць
Прошлы час
м. адхля́снуў адхля́снулі
ж. адхля́снула
н. адхля́снула
Загадны лад
2-я ас. адхля́сні адхля́сніце
Дзеепрыслоўе
прош. час адхля́снуўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

шпі́лька, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн. ‑лек; ж.

1. Прыстасаванне з тонкага дроту або пластмасы для заколвання валасоў у жаночай прычосцы. Тады мама нагнулася і, выняўшы з валасоў шпільку, выкалупала ключык са шчыліны. Арабей.

2. Засцежка для вопраткі, адзін канец якой хаваецца ў кручкаватае паглыбленне (галоўку). Закалоць кішэню шпількай. // Адзін з відаў іголкі, на тупым канцы якой прымацавана галоўка. Калола Антона гэтае запытанне, нібы накаленая да чырвані шпілька. Бядуля. // Іголка з каляровай галоўкай для аздаблення жаночых галаўных убораў. Жанчына ў старасвецкай дамскай шапачцы, з вялікаю шпількаю ўпоперак цераз яе. Чорны. // перан.; чаго. Пра тое, што падобна на іголку. З зямлі тырчаць чорныя пакручастыя, вузлаватыя карэнні дрэў ды рудыя шпількі вымершай травы. Новікаў.

3. У шавецкай справе — цвік з падвойнай плешкай. Чаравікі на шпільках.

4. Спец. Стрыжань без галоўкі і з разьбой на абодвух канцах, які служыць для змацавання дэталей.

5. толькі мн. (шпі́лькі, ‑лек). Разм. Вузкія і высокія абцасы ў жаночых туфлях, а таксама туфлі на такіх абцасах. Сядзяць будучыя цешчы, Языкі свае палошчуць, Што ў настаўніцы Алёнкі Закароткая сукенка, Што абцасікі як шпількі ў заатэхніка Марылькі. Танк. [Таня] была ў белым лёгкім плацці і белых лодачках-шпільках. Паўлаў.

6. перан. З’едлівая заўвага, колкасць. Гаворка.. пацякла жвавей і лагодней, у ёй не было ўжо ні падкалуплівання, ні шпілек. Хадкевіч. — От такіх кілбас няма там у калгасе, — тонкую шпільку пусціў Цімох. Колас.

•••

Падпусціць шпільку гл. падпусціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)