ко́каць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ко́каю ко́каем
2-я ас. ко́каеш ко́каеце
3-я ас. ко́кае ко́каюць
Прошлы час
м. ко́каў ко́калі
ж. ко́кала
н. ко́кала
Загадны лад
2-я ас. ко́кай ко́кайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час ко́каючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ко́каць несов., прост. ко́кать (к ко́кнуць)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ко́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да кокнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ко́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак. (разм.).

1. што. Стукнуўшы, разбіць.

К. вазу.

2. каго. Забіць, знішчыць.

К. вартавога.

|| незак. ко́каць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ко́каць ’кіпцюр, ногаць’ (Мат. Гом., Яруш.) «Сам з кокаць, а барада з локаць» (Нас., Мат. Маг.), ’сустаў пальца’ (Федар. рук.). Гл. кокат.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́кань ’ногаць’ (Мат. Гом.). Гл. кокаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́гці ’кіпцюры’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. кокаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыко́цаць ’забіць’ (віл., Сл. ПЗБ). Няясна. Фіксацыя слова дазваляе суаднесці з літ. kùcas ’дубіна, палена’. Не выключана і кантамінацыя з незафіксаваным гукапераймальным о́цаць < ко́кацьо́кнуць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́кат ’тоўсты сук у вілаватым дрэве’ (Сл. паўн.-зах., Мат. Гом.), ’грэбень у пеўня’ (Мат. Гом.). Гл. кокаць. Відавочна, тут аб’ядналіся формы рознага паходжання. Кокат ’грэбень у пеўня’ да прасл. kokotъ ’певень’ (параўн. рус. кокот ’певень’ і серб.-харв. ко̏кот ’тс’). Кокат ’тоўсты сук у вілаватым дрэве’ да прасл. kogъtь (рус. кокот ’кіпцюр’, ’вілы’, ’разгалінаваны сук’) (параўн. Трубачоў, Эт. сл., 10, 117–118). Беларускі матэрыял прадстаўлены ў Парукаў, Бел. М, 6, 26.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)