ко́вачны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да коўкі, прызначаны для яе. Ковачныя работы. Ковачная машына.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ко́вачны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
ко́вачны |
ко́вачная |
ко́вачнае |
ко́вачныя |
| Р. |
ко́вачнага |
ко́вачнай ко́вачнае |
ко́вачнага |
ко́вачных |
| Д. |
ко́вачнаму |
ко́вачнай |
ко́вачнаму |
ко́вачным |
| В. |
ко́вачны (неадуш.) ко́вачнага (адуш.) |
ко́вачную |
ко́вачнае |
ко́вачныя (неадуш.) ко́вачных (адуш.) |
| Т. |
ко́вачным |
ко́вачнай ко́вачнаю |
ко́вачным |
ко́вачнымі |
| М. |
ко́вачным |
ко́вачнай |
ко́вачным |
ко́вачных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
аса́дка, ‑і, ДМ ‑дцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. асядаць — асесці (у 1 знач.).
2. Дзеянне і стан паводле дзеясл. асадзіць 1 (у 1 знач.).
3. Спец. Глыбіня апускання судна ў ваду. Карабель з глыбокай асадкай. Няпоўны асадка.
4. Спец. У кавальскай справе — ковачная аперацыя, пры якой павялічваецца таўшчыня загатоўкі за кошт яе вышыні.
5. Тое, што і асада 2 (у 2 і 3 знач.). На сценах віселі розныя малюнкі ў прыгожых асадках. Колас. // Драўляная частка якога‑н. інструмента, прылады, якая з’яўляецца дзяржаннем металічнай або якой‑н. іншай часткі. Асадка долата. □ Дзед Трыфан любіў буслоў, як любіў ён і галубоў, для якіх спецыяльна на гарышчы хаты ставіў асадкі старых рашотаў, і птушкі ў іх вілі гнёзды. Сабаленка. // Пісьмовая прылада — палачка, у якую ўстаўляецца пяро; тое, што і ручка (у 3 знач.). А тым часам галоўнае было ўсё ўперадзе: дастаць аркуш паперы для кантракта, асадку, чарніла, пяро. Колас. Прывычным вокам Варанецкі агледзеў іх, прывычным жэстам узяў асадку і падпісаў некалькі паперак. Скрыган. А ў рабочым пакоі ляжала асадка і пачаты ліст да маскоўскага сябра. Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)