Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ВАЧНАЯ МАШЫ́НА,
машына для апрацоўкі метал. загатовак коўкай, штампоўкай і прасаваннем. Да К.м. адносяцца молаты, крывашыпныя (гл.Кавальска-штамповачны аўтамат) і гідраўлічныя прэсы, ковачныя вальцы (на іх з прутковага матэрыялу робяць дэталі, што не маюць значных выступаў і рэбраў, — гаечныя ключы, зубы барон, лапаткі турбін і інш.), гарызантальна-ковачныя машыны (для гарачай штампоўкі вырабаў з пруткоў і труб у шматручаёвых штампах з раздымнымі матрыцамі) і інш.
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫ́САДКАў металаапрацоўцы,
кавальская апрацоўка загатоўкі частковай яе асадкай з мэтай стварэння мясц. патаўшчэнняў за кошт памяншэння даўжыні. Бывае гарачая і халодная.
Гарачая высадка пры серыйнай вытв-сці робіцца на гарызантальна-ковачных і электравысадачных машынах (гл.Ковачная машына), пры дробнасерыйнай вытв-сці — на ковачных молатах або прэсах у кольцах ці штампах. Гарачай высадкай вырабляюць пакоўкі шасцерняў, клапанаў, фланцаў, валікаў і г.д.Халодная высадка на халодна-высадачных аўтаматах, вертыкальных крывашыпных і фрыкцыйных прэсах выкарыстоўваецца для вырабу балтоў, заклёпак, шруб, цвікоў, гаек і інш. вырабаў з дакладнымі памерамі і добрай якасцю паверхні.
Халодная высадка заклёпкі: пачатак (1) і канец (2) аперацыі.