кні́жнік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. кні́жнік кні́жнікі
Р. кні́жніка кні́жнікаў
Д. кні́жніку кні́жнікам
В. кні́жніка кні́жнікаў
Т. кні́жнікам кні́жнікамі
М. кні́жніку кні́жніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

кні́жнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Знавец і аматар кніг.

Заўзяты к.

2. Перапісчык або друкар; выдавец кніг (уст.).

3. Пра адарванага ад жыцця чалавека, які кіруецца ў сваёй дзейнасці ведамі, набытымі з кніг (іран.).

|| ж. кні́жніца, -ы, мн. -ы, -ніц (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кні́жнік м., в разн. знач. кни́жник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кні́жнік, ‑а, м.

1. Знавец і любіцель кніг. Абодва яны — Іван і Нупрэй — вялікія кніжнікі. Таму і цягнецца да іх Міця, пагарджаючы дружбай тых хлопцаў, якія вучацца разам з ім. Навуменка. // Іран. Пра адарванага ад жыцця чалавека, які кіруецца ў сваёй дзейнасці ведамі, набытымі з кніг.

2. Уст. Перапісчык або друкар; выдавец кніг.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кні́жнік ’кніжная паліца’ (Сцяшк. Сл.). Гл. кніга1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кни́жник кні́жнік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кні́жніца, ‑ы, ж.

Жан. да кніжнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кнігае́д, ‑а, М ‑дзе, м.

1. Насякомае, якое заводзіцца ў старой паперы, кнігах.

2. Іран. Тое, што і кніжнік (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)