Кныш 1 ’нізкарослы чалавек’ (Нар. сл.). Гл. кныш?,.

Кныш 2 ’шышка, сухі выраст на краях булкі хлеба’ (Нар. словатв.). Гл. кнышз‑

Кныш 3 ’пірог, які ядуць на дзяды’ (Кольб.). Укр. книш ’тс’. Этымалогія Фасмера (Этюды, 90), з грэч. κνίσα ’пах лечанага мяса і тлушчу’. Больш верагоднай здаецца версія Бернекера (1, 531), паводле якой кпіш, книш < ням. Knitschet ’галушка з мукі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

задзі́рлівасць, ‑і, ж.

Уласцівасць задзірлівага. Кныш неяк адразу абмяк і стаяў, нібы вінаваты. У вачах яго не было ранейшай задзірлівасці. Нядзведскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

блатны́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае дачыненне да свету злачынцаў. А калі ехалі [шафёр і лейтэнант] праз суткі назад, усю дарогу [шафёр] расказваў блатныя гісторыі. Мехаў.

2. у знач. наз. блатны́, ‑ога, м. Беспрытульны, які не мае пэўнага грамадска карыснага занятку, а жыве дробным крадзяжом; блатняк. Апанас Кныш звязаўся з шайкай блатных. Нядзведскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)