КНЫШ (Рэнальд Іванавіч) (н. 10.9.1931, г.п. Капыль Мінскай вобл.),

бел. трэнер па спарт. гімнастыцы. Засл. трэнер Беларусі (1960), засл. трэнер СССР (1964). Засл. дз. фіз. культуры Беларусі (1971). Скончыў Бел. ін-т фіз. культуры (1955). З 1971 ст. трэнер Цэнтр. савета спарт. т-ва «Чырвоны Сцяг» (г. Гродна). У канцы 1970-х г. кіраўнік школы трэнераў па спарт. гімнастыцы (г. Гродна). З 1997 трэнер па спарт. гімнастыцы. Сярод выхаванцаў К. — алімп. чэмпіёнкі А.Валчэцкая, В.Корбут, чэмпіёнка СССР Т.​Аляксеева.

т. 8, с. 365

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Кныш І. П. 8/224

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Кныш Р. І. 3/482

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

«МОГИЛЁВСКИЙ ГО́ЛОС»,

штодзённая грамадска-паліт. і літ. газета. Выходзіла з 13.3 да 10.4.1918 у Магілёве на рус. мове. Абвясціла сябе беспартыйнай, мела на мэце асвятляць падзеі, з’явы і факты мясц. жыцця ва ўмовах акупацыі горада германскімі войскамі і польскімі легіянерамі І.​Р.​Доўбар-Мусніцкага. Апублікавала справаздачы пра пасяджэнні Магілёўскіх гар. думы і губ. земскай управы, даклад пра Брэсцкі дагавор, артыкул «Беларуская Народная Рэспубліка» (Дрыгавіч). Інфармавала пра Усерасійскі з’езд Саветаў, падзеі ў Петраградзе, Мінску, Гомелі, Смаленску, Бабруйску.

С.​Г.​Кныш.

т. 10, с. 510

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАРЭ́ЧНЫ (сапр. Рублёў) Цімох Міронавіч

(1909, в. Будзіна Дрыбінскага р-на Магілёўскай вобл. — 1944?),

бел. пісьменнік. Скончыў Мінскі вышэйшы пед. ін-т (1933). З 1928 працаваў у газ. «Савецкая Беларусь». У 1933—35, 1939—41 Бел. радыёкамітэце, у 1936—40 настаўнік у Мінску (адначасова 1936—39 у Ін-це школьнай педагогікі). У час Айч. вайны настаўнічаў у Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі. Друкаваўся з 1928. Распрацоўваў жанры фельетона, апавядання, аповесці («Эльбрусы чалавечага шчасця», 1931, «Зямля ў вятрах», 1931, «Маці і сын», 1935, «Андрэй Блажко», 1940), рамана («Белы Камень», 1932). На бел. мову пераклаў раманы Г.​Уэлса «Першыя людзі на месяцы», Ф.​Беразоўскага «Бабскія сцежкі» (абодва 1931), М.​Сервантэса «Дон Кіхот Ламанчскі» (1935), аповесці А.​Новікава-Прыбоя «Жанчьша ў моры» і В.​Фінка «Іншакраінны легіён» (1936) і інш.

Тв.:

Сустрэчы: Нарысы і фельетоны. Мн., 1930;

Узбунтаваная зямля: Нарысы. Мн., 1930;

Маладосць: Навелы і апавяданні. Мн., 1931;

Паэма пра геройства. Мн., 1932;

Пажары: Нарысы і фельетоны. Мн., 1933;

Руднянскі пастушок. Мн., 1941.

Літ.:

Кныш С., Скалабан В. Рукою Зарэчнага // ЛіМ. 1998. 13 лют.

І.​У.​Саламевіч.

т. 6, с. 542

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАСЛУ́ЖАНЫ РАБО́ТНІК ФІЗІ́ЧНАЙ КУЛЬТУ́РЫ І СПО́РТУ РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬ,

ганаровае званне, якое прысвойваецца арганізатарам фізкультурнага руху, вучоным, работнікам калектываў фіз. культуры, фізкультурных арг-цый, навуч. устаноў, н.-д. ін-таў, якія працуюць у галіне фіз. выхавання і спорту 15 і больш гадоў, за заслугі ў развіцці фіз. культуры і спорту, у арганізацыйна-метадычнай, вучэбна-трэніровачнай, выхаваўчай, інж.-тэхн., навук.-пед. і гасп. дзейнасці, удасканаленні сістэмы фіз. выхавання насельніцтва, масавага спорту, спорту вышэйшых дасягненняў. Уведзена законам ад 13.4.1995, прысвойваецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. З 1967 існавала званне засл. дзеяч фіз. культуры БССР, якое прысвойвалася Прэзідыумам Вярх. Савета БССР.

Заслужаныя работнікі фізічнай культуры і спорту Рэспублікі Беларусь

1968. І.​Я.​Будзько, М.​І.​Васільеў, В.​Дз.​Дзмітрыеў, І.​В.​Жыткоў, П.​А.​Злотнікаў, А.​І.​Кавалеўскі, Р.​Р.​Карпаў, К.​А.​Кулінковіч, К.​П.​Нікіткоў, С.​М.​Салавей.

1969. А.​В.​Мядзведзь.

1971. Г.​М.​Бокун, Л.​П.​Бокун, К.​Дз.​Вараўка, Р.​С.​Ваткін, А.​А.​Губанаў, Р.​І.​Клім, Р.​І.​Кныш, М.​П.​Крываносаў, В.​І.​Лівенцаў, А.​У.​Ніканчыкаў, М.​Б.​Паўлючэнкаў, Т.​Р.​Рэнель, В.​М.​Фефелаў.

1972. П.​В.​Грыгор’еў.

1973. З.​Ф.​Бальшакова, К.​В.​Ганестаў, Б.​З.​Зыкаў, М.​Л.​Іткіна.

1976. У.​Б.​Гурны, П.​Я.​Зубрылін, У.​Р.​Кузаўлёў, С.​І.​Цімчанка.

1979. Э.​У.​Асіеўскі, У.​І.​Барсук, А.​Дз.​Бялова, Л.​С.​Варановіч, Я.​І.​Жавялёў, Б.​А.​Кузьмінскі, П.​У.​Піляк, М.​І.​Русіноўскі, В.​П.​Сазановіч, Дз.​І.​Сізоў, В.​П.​Угрумаў, У.​Е.​Уласаў.

1980. Я.​К.​Анкуда, М.​С.​Бялянка, Л.​З.​Галяціна, А.​І.​Паўлаў, Т.​Дз.​Самусенка.

1981. С.​П.​Мірановіч.

1983. С.​Л.​Партноў, А.​А.​Раманькоў, В.​А.​Сакалоў.

1984. В.​У.​Арлоўскі. В.​В.​Маклакоў.

1987. В.​М.​Кісялёў, Г.​Б.​Рабіль, В.​Ф.​Рыжанкоў.

1988. І.​А.​Коршунаў, Г.​Л.​Крыленка, С.​Л.​Макаранка.

1991. Л.​Р.​Гейштар.

1992. І.​П.​Гуцько, А.​М.​Курловіч, У.​М.​Рыжанкоў, М.​В.​Шапялевіч, С.​С.​Шынкар.

1993. Б.​А.​Грынь.

1994. І.​М.​Жалязоўскі.

1995. М.​М.​Аўсянік, М.​М.​Калацей.

1996. Дз.​М.​Развянкоў. 1997. Т.​Л.​Бурло.

т. 6, с. 568

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)