Клі́катні ’абутак на драўлянай падэшве’ (Сл. паўн.-зах.). Відаць, балтызм. Параўн. літ. klypkė ’зношаны драўляны чаравік’, які стаў крыніцай для бел. кліпанікі (гл.). Тады клікацень < *klipk‑at‑ьnъ. Гэта даволі складаная рэканструкцыя не можа лічыцца дастаткова надзейнай. Параўн. таксама кліп‑кліп (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кліп-кліп ’перадача характэрнага скрыпу абутку на драўлянай падэшве’: «Пасля вайны хадзілі у клікатнях, клікатні гібаліся, і як ідзешß кліп‑кліп» (Сл. паўн.-зах., 477). З кантэксту відаць, што назва клікатні звязана з кліп‑кліп. Гл. кліпанікі.⇉_
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)