клі́каны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, незакончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. клі́каны клі́каная клі́канае клі́каныя
Р. клі́канага клі́канай
клі́канае
клі́канага клі́каных
Д. клі́канаму клі́канай клі́канаму клі́каным
В. клі́каны (неадуш.)
клі́канага (адуш.)
клі́каную клі́канае клі́каныя (неадуш.)
клі́каных (адуш.)
Т. клі́каным клі́канай
клі́канаю
клі́каным клі́канымі
М. клі́каным клі́канай клі́каным клі́каных

Кароткая форма: клі́кана.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

клі́каны прич. зва́нный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зва́нный прич. зва́ны, клі́каны, гука́ны; см. звать 1;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адклі́каць, -клічу, -клічаш, -кліча; -кліч; -кліканы; зак., каго-што.

1. Паклікаўшы, прымусіць адысці куды-н.; адазваць.

А. знаёмага для размовы.

2. Вярнуць назад, прапанаваўшы спыніць выкананне ранейшых абавязкаў (афіц.).

А. пасла.

|| незак. адкліка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. адкліка́нне, -я, н. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наклі́каць, -клічу, -клічаш, -кліча; -кліч; -кліканы; зак.

1. каго. Наззываць, запрасіць у вялікай колькасці.

Н. гасцей на вяселле.

2. перан., што і чаго. Выклікаць якім-н. учынкам, словам і пад. што-н. непрыемнае, непажаданае; напрарочыць.

Н. бяду ў хату.

|| незак. накліка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́клікаць, -клічу, -клічаш, -кліча; вы́кліч; -кліканы; зак.

1. каго (што). Паклікаць адкуль-н., запрасіць, прапанаваць з’явіцца.

В. да начальства.

В. спевака апладысментамі.

В. вучня (прапанаваць адказаць).

2. каго на што або з інф. Прапанаваць прыняць удзел у чым-н., схіліць на ўзаемнае дзеянне, пачуццё і пад.

В. на спаборніцтва.

В. бароцца (мерацца сіламі ў спартыўнай барацьбе). В. на шчырую размову.

3. што. З’явіцца прычынай узнікнення чаго-н., парадзіць.

В. апетыт.

Гэта не выкліча цяжкасцей.

Чым быў выкліканы пажар?

|| незак. выкліка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. вы́клік, -у, м. (у 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)