кляшчо́ткі, -так (ед. кляшчо́тка ж.) разг., см. ляшчо́ткі
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Кляшчо́ткі ’драўляныя лапаткі ў лазні, якімі бяруць гарачае каменне’ (Яўс., Бяльк.). Гл. кляшчотка 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кляшчо́тка
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
кляшчо́тка |
кляшчо́ткі |
| Р. |
кляшчо́ткі |
кляшчо́так |
| Д. |
кляшчо́тцы |
кляшчо́ткам |
| В. |
кляшчо́тку |
кляшчо́ткі |
| Т. |
кляшчо́ткай кляшчо́ткаю |
кляшчо́ткамі |
| М. |
кляшчо́тцы |
кляшчо́тках |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
кляшчо́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
1. звычайна мн. (кляшчо́ткі, ‑так). Разм. Тое, што і ляшчоткі.
2. Абл. Кусок палкі, расшчэплены з аднаго канца або пасярэдзіне, для сціскання чаго‑н. Кляшчотка была зроблена не на яго хвост — падшывальцы .. ўзялі цяжкае палена, і кот не мог адбегчыся далёка. Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ляшчоткі ’абцугі’ (Сцяшк.), ’ціскі для выціскання воску, сыру’ (Сержп. Борт., Сл. ПЗБ), ’раздвоеная з аднаго канца дошчачка для заціску чаго-небудзь’, ’лубкі, у якія забінтоўваецца вывіхнуты сустаў, увязваецца зламаная канечнасць’ (КЭС, лаг.; ТСБМ, Сл. ПЗБ). Укр. леще́ти, ле́щата, рус. ле́щедь, лещадь, польск. leszczotka, leszczoty, чэш. lešta. Да прасл. паўн. lešč‑etь (lešč‑et‑ъka), leščeta, якія з lešciti/leskati ’расшчапляць, удараць, ляпаць’. Яны адносяцца да этымалагічнага гнязда з коранем lešč‑/lest‑ > ляшча́ць (гл.) (Слаўскі, 4, 174–176; Фасмер, 2, 491; Куркіна, Этимология–74, 47–51). Брукнер (KZ, 46, 210–211) прымае версію з адпаўшым пачатковым гукам (параўн. бел. кляшчоткі ’ляшчоткі’, польск. oklascki, okleszczyny ’планкі для звязвання паламанай канечнасці’ і інш.). Бернекер (1, 702) адносіць лексему да лёскать ’ляпаць, шчоўкаць, грукаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)