кляно́вік, -у, м. (разм.).

Кляновы сок.

Частавалі нас кляновікам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кляно́вік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. кляно́вік
Р. кляно́віку
Д. кляно́віку
В. кляно́вік
Т. кляно́вікам
М. кляно́віку

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

кляно́вік м., разг. клено́вый сок

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кляно́вік, ‑у, м.

Разм. Кляновы сок. І дачка з гладыша п’е кляновік нагбом. Аўрамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кляно́вік ’кляновы сок’ (ТСБМ, Нік. Очерки, Янк. III, Некр.). Гл. клён.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)