набі́ліцы, -ліц.

У кроснах: драўляныя планкі, у якія ўстаўляецца бёрда.

Кляновыя н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кляно́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. кляно́вы кляно́вая кляно́вае кляно́выя
Р. кляно́вага кляно́вай
кляно́вае
кляно́вага кляно́вых
Д. кляно́ваму кляно́вай кляно́ваму кляно́вым
В. кляно́вы (неадуш.)
кляно́вага (адуш.)
кляно́вую кляно́вае кляно́выя (неадуш.)
кляно́вых (адуш.)
Т. кляно́вым кляно́вай
кляно́ваю
кляно́вым кляно́вымі
М. кляно́вым кляно́вай кляно́вым кляно́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Кляно́к ’хатняя кветка’: «лісця ў клянкоў точна кляновыя» (Мат. Гом., 236). Да клён (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ставы́, ‑оў; адз. няма.

Абл. Кросны (у 1 знач.). З бярозы вычасаў ставы ёй [ненагляднай] новыя, Набіліцы кляновыя зрабіў. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

набі́ліцы, ‑ліц; адз. няма.

У кроснах — драўляныя планкі, у якія ўстаўляецца бёрда. З бярозы вычасаў ставы ёй новыя. Набіліцы кляновыя зрабіў. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кляно́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да клёна. Кляновы ліст. // Зроблены з клёну. Кляновая лыжка. Кляновая дошка.

2. у знач. наз. кляно́выя, ‑ых. Сямейства дрэў і кустоў, да якога адносяцца клён, явар, чарнаклён і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вяз, ‑а і ‑у, м.

1. ‑а; мн. вязы, ‑аў. Лісцевае дрэва сямейства вязавых (ільмовых). / ‑у, у знач. зб. Пасадка вязу.

2. ‑у; толькі адз. Драўніна гэтага дрэва.

3. ‑а; мн. вязы, ‑оў. Драўляная перакладзіна ў санях, зробленая з вязу, дубу і інш. У .. [дзедавай] зямлянцы стаяла печ — парыльня, у якой гнуў ён кляновыя палазы, вязы-папярэчыны. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прызапа́сіць, ‑пашу, ‑пасіш, ‑пасіць; зак., што і чаго.

Зрабіць запас чаго‑н. Я трохі грошай прызапасіў і рашыў не марнаваць часу, а ваяваць за свой праект. Хомчанка. Не, на два тыдні — мала. Харчы трэба прызапасіць не менш як на два месяцы. Гурскі. Ты мне, Кузьма, падкінь які воз саломы, — просіць Птах. — А я табе к зіме трохі газы прызапашу. Навуменка. // Падрыхтаваць, зрабіць што‑н. загадзя. Мы ўжо даўно прызапасілі ёмкія кляновыя дручкі, нарэзалі гладкіх дубовых кацёлак. Якімовіч. — Брускоў і грабільнаў я прызапасіў раней, вунь тырчаць пад застрэшшам. Рылько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

я́гада, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. Невялікі сакавіты плод некаторых кустовых і травяністых раслін. На кустах ядлоўцу чарнеюць ягады. В. Вольскі. Паспелі ягады каліны, Ляцяць кляновыя лісты. Матэвушаў.

2. толькі мн. (я́гады, ягад). Ядомыя плады гэтых раслін як прадукт харчавання, прадмет промыслу, гандлю і пад. Па гэтых сцежках хіба выпадкова маглі прайсці людзі — па грыбы ці па ягады. Шамякін. З вялікай ахвотай падмацаваліся хлопцы ягадамі ды назбіралі яшчэ ў шапку. Маўр.

•••

Вінная ягада — сушаны плод фігавага дрэва; інжыр.

Воўчыя ягады — чырвоныя або чорныя плады ядавітых лясных раслін.

Аднаго поля ягады (ягадкі) (неадабр.) — пра людзей, падобных у якіх‑н. адносінах адзін да аднаго.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ко́ўзкі, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Зусім гладкі, які не стварае трэння і на якім цяжка ўтрымацца або які цяжка ўтрымаць; слізкі. Коўзкі лёд. □ Усё цяжэй было трымаць раўнавагу на коўзкай ад гразі дарозе, усё горш упраўляліся замлелыя рукі з непаслухмяным рулём. Краўчанка. Зерне было сухое, коўзкае. Пянкрат. // перан. Ненадзейны, небяспечны, такі, што можа прывесці да непажаданых вынікаў (пра жыццёвы шлях, напрамак дзейнасці і пад.). Не блукалі сцежкай коўзкай — Спеў Купалы акрыляў, Арлянят-маладнякоўцаў У палёт благаслаўляў. А. Александровіч.

2. Які мае гладкую паверхню і рухаецца шляхам слізгання. Гэтай зімой, напрыклад, дзед змайстраваў такія саначкі, што лепшых і не прыдумаеш. Лёгенькія, прыгожыя. Кляновыя палазкі добра закручаныя, коўзкія. Рылько.

3. Плаўны, лёгкі (пра паходку, рух і пад.). Даганяем і бачым Жэньку, Сцяпанавага сына. Лыжы ў яго бацькавы, ідзе без палак, упэўнена, моцнымі і коўзкімі крокамі. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)