Кле́паць1 ’ісці (пра хаду чалавека без нагі)’ (ТС). Гл. клыпаць.

Кле́паць2 ’моргаць, мігаць’ (БММ, 4, 100). Гаварыць аб выключна палескай лакалізацыі слова цяжка. Параўн. клёпкай, клёпкі (гл.). Казлова (там жа) сцвярджае архаічны праславянскі характар лексемы, прыводзячы наступныя паралелі: укр. кліпати ’моргаць, мігаць вачыма’, кліпка ’павека’, балг. клепвам с очи ’мігаць вачыма’, клёпка ’павека’, макед. клепа ’мігаць вачыма’ і г. д. Параўн. клепанка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кле́пні ’ногі’ (Ян.). Гл. клепаць1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кле́пкі1 ’павекі’ (Сцяшк. Сл.). Гл. клепкаць і клепаць2.

Кле́пкі2 ’дубовыя дошчачкі для вырабу бочак’ (Сцяшк., Сержп. Грам., Гарб.). Гл. клёпках.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кле́панка: гуляць у клепанкі ’гуляць у хованкі’ (ТС). Калі клепанка ’хованка’, то можна рэканструяваць *клепаць ’ха-ваць© Надзейных славянскіх паралелей няма. Але карысна звярнуцца да балтыйскай лексічнай групы, якая прадстаўлена ст.-прус. auklipts ’схаваны’, лат. pieklept ’замыкаць, зачыняць’, літ. slėpti ’хаваць’ (< * skiepti), лат. slėpt ’тс’. Таму не выключана балтыйскае паходжанне слова (параўн. Тапароў, Прус., А — , 149–150). Параўн., аднак, шлёпаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)