ке́ўкаць

‘мяўкаць, пікаць’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ке́ўкаю ке́ўкаем
2-я ас. ке́ўкаеш ке́ўкаеце
3-я ас. ке́ўкае ке́ўкаюць
Прошлы час
м. ке́ўкаў ке́ўкалі
ж. ке́ўкала
н. ке́ўкала
Загадны лад
2-я ас. ке́ўкай ке́ўкайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час ке́ўкаючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Ке́ўкаць ’крычаць тонкім голасам’ (Федар.), ’мяўкаць’ (Жыв. сл., Нар. лекс.), ’ледзьве існаваць, дыхаць’, ’глытаць так, каб было чуваць’ (Нар. словатв.). Гукапераймальнае слова. Мабыць, лексічнае пранікненне з балт. моў. Параўн. літ. kiáukė ’галка’, kiaukšė́ti, kiauksė́ti ’крычаць (пра галку), вішчаць (пра шчанюкоў)’, kaũkti ’выць, вішчаць’, kaũka ’крыкун, плаксун’. Спрадвечна роднасныя да гэтых літоўскіх слоў: серб.-харв. ку̏кати ’плакаць, стагнаць’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кеўк ’гукапераймальнае, пра курэй’ (ЭШ, рук.). Гл. кеўкаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ке́ўкнуць1 ’піснуць (пра ката)’ (Нар. лекс.). Гл. кеўкаць.

Ке́ўкнуць2 ’здохнуць, памерці’ (Жыв. сл., Нар. словатв.). Укр. кикнути ’тс’. Паняцце «пагібелі» звязваецца з паняццем «гнутага». Параўн. гінуць і гнуць. Гэта дае падставу выводзіць бел. і ўкр. дзеясловы ад прасл. kyka, літ. kùkis ’гак’ і інш. (ЕСУМ, 2, 431). Параўн. таксама звонкі варыянт гегнуць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)