ке́рнер

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ке́рнер ке́рнеры
Р. ке́рнера ке́рнераў
Д. ке́рнеру ке́рнерам
В. ке́рнер ке́рнеры
Т. ке́рнерам ке́рнерамі
М. ке́рнеры ке́рнерах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ке́рнер, -а, мн. -ы, -аў, м.

Слясарны інструмент у выглядзе стальнога стрыжня з загартаваным канічным вастрыём, які ўжыв. для разметкі дэталей.

|| прым. ке́рнерны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ке́рнер м., тех. ке́рнер

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кернер техн. ке́рнер, -ра м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ке́рнер, ‑а, м.

1. Слясарны інструмент у выглядзе завостранага стальнога стрыжня, які прымяняецца пры разметцы загатовак для далейшай апрацоўкі.

2. Пункты, зробленыя гэтым інструментам на загатоўках пры іх разметцы.

[Ням. Körner.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ке́рнер ’слясарны інструмент у выглядзе завостранага стальнога стрыжня, які прымяняецца пры разметцы загатовак для далейшай апрацоўкі’ (ТСБМ, Жыв. сл.). Укр. кернер, рус. кернер — запазычанні з ням. Körner ’тс’ (ЕСУМ, 2, 425).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

керн, ‑а, м.

1. Парода, грунт, якія бяруць пустацелым інструментам для пробы.

2. Тое, што і кернер (у 2 знач.).

[Ням. Kern.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)