◎ Керайша́ ’няўклюда, нязграбны чалавек’ (Сл. паўн.-зах.). Запазычанне з літ. kereisä ’тс’ (там жа, 457).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Раскярэ́ша, розкере́ша ’няхлюя, мурза’ (пруж., Непакупны, Связи, 194–195), ’маруда’ (іван., там жа), укр. дыял. ’крываногі’, ’развілка на сасне’. Параўноўваецца (там жа) з літ. kerė́ža ’разгалістае дрэва, куст’, прэфіксальная форма ў выніку кантамінацыі названай формы з славянскай лексемай тыпу укр. розкоря́ка, гл. раскарака. У якасці зыходнай формы фанетычна бліжэй літ. kereišà ’няўклюда, нязграбны чалавек’, гл. керайша. Параўн. Лаўчутэ, Балтизмы, 67.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Раскара́ч ’кусок палатна з махрамі, ручнік для нашэння гаршчкоў (з ежай) у поле’ (Гарэц., Касп.), рыскыра́ч ’тс’ (талач., Шатал.; дубр., Нар. словатв.), раскара́ч, ръскъра́ч ’трапкач, прыстасаванне з канцоў недатканага палатна, у якое ўвязвалі пасуду з ядой’ (кругл., дубр., горац., ЛА, 5), раскара́ч ’ручнік (для посуду)’ (кругл., ЛА, 4; Стан.). Дээтымалагізацыя ў выніку сцяжэння падвойнага зычнага на стыку прыстаўкі і кораня ў зыходным прэфіксальным утварэнні рас‑скара́ч, гл. скарач. Можна дапусціць кантамінацыю славянскай (тыпу раскара́ка, гл.) і балтыйскай па паходжанні лексем аналагічна да раскярэ́ша, гл. (раскарака, керайша, параўн. Непакупны, Связи, 195).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)