ке́глі, -яў, адз. -я, -і, ж.

1. толькі мн. Гульня, у якой драўляныя або пластмасавыя слупкі, якія ставяцца ў рад, збіваюцца шарам з пэўнай адлегласці.

2. Драўляныя або пластмасавыя слупкі для гэтай гульні.

|| прым. ке́гельны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ке́глі, -ляў (ед. ке́гля ж.) спорт. ке́гли

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ке́глі, ‑яў; адз. кегля, ‑і, ж.

1. Гульня, якая заключаецца ў збіванні шаром драўляных або пластмасавых слупкоў, расстаўленых у пэўным парадку. Гуляць у кеглі.

2. Драўляныя або пластмасавыя слупкі для гэтай гульні.

[Ням. Kegel.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ке́глі ’гульня, якая заключаецца ў збіванні шаром драўляных слупкоў’ (ТСБМ). Праз рус. кегли з ням. Kegel ’кегель, конус’ (Фасмер, 2, 220).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ке́гля

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ке́гля ке́глі
Р. ке́глі ке́гляў
Д. ке́глі ке́глям
В. ке́глю ке́глі
Т. ке́гляй
ке́гляю
ке́глямі
М. ке́глі ке́глях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

кегельба́н, ‑а, м.

Драўляны памост для гульні ў кеглі, а таксама спецыяльнае памяшканне для гэтай гульні.

[Ням. Kegelbahn.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ке́гли мн., спорт. ке́глі, -ляў;

ке́гля ед. ке́гля, -лі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Спудлава́ць ‘прамахнуцца’ (Касп.), спудлі́ць ‘зрабіць памылку, прамахнуцца’ (Сцяшк. Сл.). З польск. spudłować, pudłować ‘тс’, pudło ‘промах, памылка’ < нова-в.-ням. Pudel ‘памылка’, pudeln ‘зрабіць промах, памылку (пры гульні ў кеглі)’; гл. Кюнэ, Poln., 99; параўн. Брукнер, 447.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крэ́глыкеглі’ (Рам., Гарэц.), ’дзіцячая гульня, падобная на гарадкі’ (ТС). Укр. крагол, праела, краглі, рус. краглы, кре‑гли ’тс’. Праз польск. kręgiel, kregle ’тс’ з с.-в.-ням. kegel ’тс’. формы з устаўным г над уплывам krąg, krężel (kręglica назва гульні). Гл. Слаўскі, 3, 103.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)