квяці́сты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. квяці́сты квяці́стая квяці́стае квяці́стыя
Р. квяці́стага квяці́стай
квяці́стае
квяці́стага квяці́стых
Д. квяці́стаму квяці́стай квяці́стаму квяці́стым
В. квяці́сты (неадуш.)
квяці́стага (адуш.)
квяці́стую квяці́стае квяці́стыя (неадуш.)
квяці́стых (адуш.)
Т. квяці́стым квяці́стай
квяці́стаю
квяці́стым квяці́стымі
М. квяці́стым квяці́стай квяці́стым квяці́стых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

квяці́сты, -ая, -ае.

1. Пакрыты кветкамі.

Квяцістая сенажаць.

К. верас.

2. 3 узорам у кветкі; яркі, каляровы.

Квяцістая тканіна.

3. перан. Залішне напышлівы (пра мову, стыль і пад.).

К. стыль.

|| наз. квяці́стасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

квяці́сты прям., перен. цвети́стый;

к. дыва́н — цвети́стый ковёр;

к. стыль — цвети́стый слог

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

квяці́сты, ‑ая, ‑ае.

1. З вялікай колькасцю кветак, пакрыты кветкамі. Квяцісты луг. □ Ля ракі, за квяцістаю пожняй, Даўгавусы ячмень прытуліўся. Журба. Пад звонкай хвояю іглістай, Прабіўшы мох, як буравік, Стаіць у верасе квяцістым Лясное дзіва — баравік. Цвірка.

2. З узорам у кветкі; яркі, каляровы. Квяцістая хустка. Квяцістыя шпалеры. □ Дзяўчаты стаялі асобнай купкай у яркіх квяцістых плаццях. Асіпенка.

3. перан. Залішне напышлівы (пра мову, стыль і пад.). Квяцістыя словы. Квяцістая прамова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Квяці́сты1 ’з вялікай колькасцю кветак, пакрыты кветкамі’ (ТСБМ), ’калі кветка расліны складаецца з кветкавых лісткоў’ (КЭС, лаг.). Гл. квет.

Квяці́сты2 ’з узорам у кветкі; яркі, каляровы’ (ТСБМ, КЭС, лаг.). Гл. квяцісты1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цвети́стый прям., перен. квяці́сты;

цвети́стый ковёр квяці́сты дыва́н;

цвети́стый слог перен. квяці́сты стыль.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цвета́стый прост. квяці́сты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

напы́шлівы, -ая, -ае.

1. Празмерна важны, ганарысты (пра чалавека).

Н. выгляд.

2. Занадта ўрачысты, прыўзнята квяцісты.

Н. стыль.

|| наз. напы́шлівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Квыта́стыквяцісты’ (З нар. сл.). Гл. квет, кветка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шатла́ндка 1,

гл. шатландцы.

шатла́ндка 2, ‑і, ДМ ‑дцы, ж.

Тканіна ў каляровыя клеткі. Рукі [Хімы] перабіралі далей квяцісты сацін, васільков[ы] дыяганаль, клятчатую шатландку, сіні корт... Арочка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)