кве́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. кве́т кве́ты
Р. кве́та кве́таў
Д. кве́ту кве́там
В. кве́т кве́ты
Т. кве́там кве́тамі
М. кве́це кве́тах

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

квет, ‑а, М квеце, м.

Паэт. Краска, кветка. Косы чорныя маўкліва Распусціла ноч па свеце, На лістку, на кожным квеце Волас звіс яе жычліва. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Квет ’краска, кветка’ (ТСБМ, Ян., Нас.), ’кветкі’ (ТС). Укр. квіт ’кветка’, рус. квет ’тс’, ст.-слав. цвѣтъ ’тс’, балг. цвят, мак. цвет, серб.-харв. цве̏т, славен. сvȇt, польск. kwiat, чэш. květ, славац. kvet, в.-луж. kwět, н.-луж. kwět. Пераход kvʼ > cvʼ звязвае паўднёваславянскі і ўсходнеславянскі арэалы (гл. цвет). Заходнеславянскія формы з пачатковым kv распаўсюдзіліся на заходнюю частку ўсходнеславянскага арэала. Прасл. květъ, якое мае рэгулярныя аблаўтныя адносіны з дзеясловам kvisti (гл. цвісці). Рэгулярных паралелей за межамі славянскіх моў, як здаецца, няма (Слаўскі, 3, 479). Але германскія назвы пшаніцы і белага колеру можна суаднесці са славянскай назвай кветкі, калі прыняць пад увагу магчымасць кентумнага рэфлексу для апошняй і дублета t/d. Параўн. гоц. ƕaitеis ’пшаніца’ і ƕeits ’белы’ і ст.-слав. свѣтъ ’свет’. Літ. kvietỹs, лат. kvìesis ’зерне пшаніцы’ лічыцца германскім (гоцкім) па паходжанню. З гэтага пункту погляду прасл. květъ можа разглядацца як кентумны дублет да прасл. světъ або як лексічнае пранікненне з невядомай кентумнай мовы. Тады адносіны паміж květъ і kvisti трэба разглядаць як другасныя, якія ўзніклі па вядомай індаеўрапейскай мадэлі аблаўта. Але неверагодна, каб дублет d/t быў характэрны як для květъ, так і для světъ, тым больш што формы з канцавым ‑d не засведчаны. Таму як прасл. květъ, так і прасл. světъ нельга лічыць надзейнымі паралелямі да гоц. ƕaitеis і ƕeits. Аб семантычнай рэканструкцыі прасл. květъ гл. Лекс. Палесся, 29–30.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Квыта́сты ’квяцісты’ (З нар. сл.). Гл. квет, кветка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Квісць ’цвісці’ (Нас., Др.-Падб., Гарэц.). Гл. квет.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Квітне́ць ’распускацца, расцвітаць (пра кветкі)’ (ТСБМ). Гл. квет.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кве́тнік ’газон, агародчык з кветкамі’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Яшк., Сцяшк.). Гл. квет.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Квяту́рка ’прарэх (у штанах)’ (Шатал.). Няясна. Магчыма, да квет (гл.). Утворана з дапамогай суфікса ‑урка (Сцяцко, Афікс. наз., 182).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пустацве́т ’кветка без завязі’ (ТСБМ, Варл., Бяльк., Цых., Сл. ПЗБ), пустоцве́т ’тс’ (ТС), параўн. рус. пустоцве́т, дыял. пустокве́т ’тс’, укр. пусто́цвіт ’тс’. Ад пусты́ ’бясплодны’ і цвет (квет) (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Квяці́сты1 ’з вялікай колькасцю кветак, пакрыты кветкамі’ (ТСБМ), ’калі кветка расліны складаецца з кветкавых лісткоў’ (КЭС, лаг.). Гл. квет.

Квяці́сты2 ’з узорам у кветкі; яркі, каляровы’ (ТСБМ, КЭС, лаг.). Гл. квяцісты1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)