ква́сны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ква́сны ква́сная ква́снае ква́сныя
Р. ква́снага ква́снай
ква́снае
ква́снага ква́сных
Д. ква́снаму ква́снай ква́снаму ква́сным
В. ква́сны (неадуш.)
ква́снага (адуш.)
ква́сную ква́снае ква́сныя (неадуш.)
ква́сных (адуш.)
Т. ква́сным ква́снай
ква́снаю
ква́сным ква́снымі
М. ква́сным ква́снай ква́сным ква́сных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ква́сны квасно́й;

к. патрыяты́зм — квасно́й патриоти́зм

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ква́сны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да квасу. Квасная гушча.

•••

Квасны патрыятызм гл. патрыятызм.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ква́сны ’кіслы’ (Нас., Сцяшк., Касп., Яруш., Сл. паўн.-зах., ТС). Гл. квас.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

квас, -у, мн. -ы́, -о́ў, м.

Кіславаты напітак, прыгатаваны на вадзе з хлеба з соладам, а таксама з фруктаў, ягад.

К. з каліны.

Перабівацца з хлеба на квас — жыць бедна, галадаючы.

|| памянш. квасо́к, -ску́, м.

|| прым. ква́сны, -ая, -ае.

Квасны патрыятызм (уст., неадабр.) — няправільнае, агульнае ўсхваленне ўсяго свайго, нават адсталых форм жыцця і побыту, і ганьбаванне ўсяго чужога.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

квасно́й ква́сны;

квасной патриоти́зм ист., ирон. ква́сны патрыяты́зм;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

квасный обл. ква́шаны, кі́слы, ква́сны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

патрыяты́зм, ‑у, м.

Любоў да радзімы, адданасць сваёй бацькаўшчыне, свайму народу. І асабліва людзі беларускага Палесся выявілі свой гераічны патрыятызм цяпер, у час Вялікай Айчыннай вайны. Чорны. Гісторыя [піянерыі] багатая прыкладам самаадданасці, патрыятызму, сапраўднага гераізму. «Звязда».

•••

Квасны патрыятызм — нізкапаклонства перад адсталымі формамі жыцця, быту сваёй краіны, усхваленне ўсяго свайго і ганьбаванне ўсяго чужога.

[Ад грэч. patris — радзіма, бацькаўшчына.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)