квадра́тна-гнездавы́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. квадра́тна-гнездавы́ квадра́тна-гнездава́я квадра́тна-гнездаво́е квадра́тна-гнездавы́я
Р. квадра́тна-гнездаво́га квадра́тна-гнездаво́й
квадра́тна-гнездаво́е
квадра́тна-гнездаво́га квадра́тна-гнездавы́х
Д. квадра́тна-гнездаво́му квадра́тна-гнездаво́й квадра́тна-гнездаво́му квадра́тна-гнездавы́м
В. квадра́тна-гнездавы́ (неадуш.)
квадра́тна-гнездаво́га (адуш.)
квадра́тна-гнездаву́ю квадра́тна-гнездаво́е квадра́тна-гнездавы́я (неадуш.)
квадра́тна-гнездавы́х (адуш.)
Т. квадра́тна-гнездавы́м квадра́тна-гнездаво́й
квадра́тна-гнездаво́ю
квадра́тна-гнездавы́м квадра́тна-гнездавы́мі
М. квадра́тна-гнездавы́м квадра́тна-гнездаво́й квадра́тна-гнездавы́м квадра́тна-гнездавы́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

квадра́тна-гнездавы́ квадра́тно-гнездово́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

квадра́тна-гнездавы́, ‑ая, ‑ое.

У выразах: а) квадратна-гнездавая сяўба гл. сяўба; б) квадратна-гнездавая пасадка гл. пасадка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

квадра́тно-гнездово́й с.-х. квадра́тна-гнездавы́;

квадра́тно-гнездово́й спо́соб посе́ва квадра́тна-гнездавы́ спо́саб сяўбы́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мудро́ны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і мудрагелісты. — Ну што, не вельмі мудроная гэтая самая квадратна-гнездавая пасадка? — спытала дзяўчына. Стаховіч. Мне давялося быць сведкам .. даволі мудроных камбінацыя, народжаных практычнай думкай маёра. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

се́яльшчык, ‑а. м.

1. Работнік сельскай гаспадаркі, які займаецца пасевам насення. [Бязуглаў:] — Павінен вам сказаць, што сеяльшчыкі зусім не маюць вопыту квадратна-гнездавога пасеву. Савіцкі.

2. Рабочы, які заняты прасейваннем чаго‑н. Сеяльшчык гравію.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сяўба́, ‑ы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. сеяць (у 1 знач.); пасеў збожжавых культур. Веснавая сяўба. Радковая сяўба. □ Недзе за пушчай, у полі, пачаліся ворыва і сяўба. Брыль. Дзень выдаўся цёплы, ціхі і ясны, і сяўбу .. [Зосі з бацькам] удалося скончыць да абеду. Гартны.

2. Пара, калі сеюць. Цяпер гарачая пара ў калгасе. Сяўба. Кухараў. Набліжалася сяўба жыта, і Андрэй ад клопатаў і турбот не знаходзіў сабе месца. Чарнышэвіч.

•••

Квадратна-гнездавая сяўба — спосаб сяўбы прапашных культур, калі насенне ці клубні размяшчаюць на пэўнай адлегласці адно ад другога ў падоўжаным і папярочным напрамку.

Падзімняя сяўба — сяўба яравых культур позняй восенню для атрымання ўсходаў вясной.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паса́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. пасадзіць (у 2, 4 і 8 знач.).

2. звычайна мн. (паса́дкі, ‑дак). Тое, што пасаджана; пасаджаныя расліны, дрэвы. Пасадкі маладога сасонніку скончыліся, і наперадзе заросшая верасам паляна з рэдкімі бярозкамі. Навуменка. Я прыпынілася ля веснічак станцыйнай агароджы, азірнулася: вагоны ўжо схаваліся за ялінамі пасадкі. Савіцкі.

3. Упусканне пасажыраў у вагон, на самалёт, карабель і пад., каб яны маглі заняць месца на час паездкі. Пасадка ішла хутка. Праз дзве-тры хвіліны чарга дайшла да пасажыра ў цёмна-сінім гарнітуры. Пальчэўскі. Падышоў пусты аўтобус. Людзі з рэчамі сталі гуртавацца каля яго дзвярэй, гатовыя к пасадцы. Ермаловіч. Пачалася пасадка, Блізнюк заняў сваё месца, пазіраў праз акно на людзей, што прыйшлі праводзіць сваіх блізкіх, бачыў Ліду, усміхаўся ёй. Дамашэвіч.

4. Прызямленне (самалёта і пад.). Пасадка першага самалёта ў такі час мела для партызан велізарнае значэнне. Шамякін. // Апусканне міжпланетнага касмічнага карабля або лятальнага апарата на паверхню якога‑н. нябеснага цела. Вымушаная пасадка.

5. Манера конніка трымацца ў сядле. Чырвонаармеец паглядзеў на конніка, ацаніў яго пасадку, усміхнуўся сам сабе. Мікуліч.

6. Палажэнне цела ў час сядзення. // Размяшчэнне, пастаноўка адпаведным чынам (пра вушы, вочы, галаву).

7. Спец. Характар злучэння дэталей. Нерухомая пасадка гаек.

8. Спец. Размеркаванне (пчол, рыб і пад.) у спецыяльным памяшканні. Пасадка пчол у вулей.

•••

Квадратна-гнездавая пасадка — спосаб пасадкі прапашных культур, пры якім насенне размяшчаюць на аднолькавай адлегласці адно ад аднаго ў падоўжным і папярочным напрамках.

Мяккая пасадка — пасадка касмічнага лятальнага апарата, пры якой хуткасць апарата к моманту сутыкнення з паверхняй планеты або іншага нябеснага цела мінімальная (у ідэальным выпадку — нуль) і якая забяспечвае цэласць канструкцыі і сістэм апарата.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)