каўпа́к
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
каўпа́к |
каўпакі́ |
| Р. |
каўпака́ |
каўпако́ў |
| Д. |
каўпаку́ |
каўпака́м |
| В. |
каўпа́к |
каўпакі́ |
| Т. |
каўпако́м |
каўпака́мі |
| М. |
каўпаку́ |
каўпака́х |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
каўпа́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.
1. Галаўны ўбор конусападобнай, авальнай або іншай формы.
К. повара.
2. Накрыўка такой формы над чым-н.
Шкляны к.
|| памянш. каўпачо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м.
|| прым. каўпа́чны, -ая, -ае (да 1 знач.) і каўпако́вы, -ая, -ае (да 2 знач.; спец.).
Каўпаковая печ (тэхнічная печ з награвальным і засцерагальным каўпаком).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
каўпа́к, -ка́ м.
1. в разн. знач. колпа́к;
бла́зенскі к. — шутовско́й колпа́к;
шкляны́ к. — стекля́нный колпа́к;
2. тех. ко́локол;
вадала́зны к. — водола́зный ко́локол;
◊ трыма́ць пад шкляны́м ~ко́м — держа́ть под стекля́нным колпако́м
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
каўпа́к, ‑а, м.
1. Галаўны ўбор конусападобнай, авальнай або іншай формы. Кухарскі каўпак. □ Выгляд .. [урача], суровы і велічны ў асляпляльна белым каўпаку і ў жаўтаватым халаце, спалохаў Валянціну Андрэеўну. Шамякін. Па просьбе Макса бацькі зрабілі Васільку з рыззя «форму» клоуна — рознакаляровыя шырокія штаны, высокі каўпак — і цешыліся не менш за свайго сына. Маўр.
2. Накрыўка над чым‑н. акруглай або конусападобнай формы. Каўпак для лямпы. Шкляны каўпак. □ Хлопцы селі. Лётчык насунуў над імі цэлулоідны каўпак, памахаў рукою партызанам. Новікаў.
[Цюрк.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Каўпа́к ’каўпак’ (ТСБМ, БРС). Слова вядома ўжо ў ст.-бел. мове: колпа́къ (з сярэдзіны XVI ст.), гл. Булыка, Запазыч., 162. Таксама было вядома і ў іншых усх. славян (ст.-рус. колпакъ > рус. колпа́к, калпа́к, укр. ковпа́к). Даўняе запазычанне з цюрк. моў (параўн. тур., тат., крым.-тат., казах. kalpak ’шапка’). Фасмер, 2, 297; Шанскі, 2, К, 215–216.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ко́локол
1. звон, род. звана́ м.;
2. (колпак) техн. каўпа́к, -ка́ м.;
водола́зный ко́локол вадала́зны каўпа́к;
ко́локол возду́шного насо́са каўпа́к паве́транай по́мпы.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
каўпачо́к, ‑чка, м.
Памянш. да каўпак (у 1, 2 знач.); маленькі каўпак. Мэр раптам дастаў вечнае пяро і задумліва пачаў адвінчваць ахоўны каўпачок. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абажу́р, -а, мн. -ы, -аў, м.
Каўпак, які надзяецца на лямпу, каб засцерагчы вочы ад моцнага святла або каб прыдаць святлу лямпы пэўную афарбоўку.
Ружовы а.
|| прым. абажу́рны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
колпа́к в разн. знач. каўпа́к, -ка́ м.;
дура́цкий колпа́к бла́зенскі каўпа́к;
◊
держа́ть под стеклянны́м колпако́м трыма́ць пад шкляны́м каўпако́м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
скамаро́хаў, ‑ава.
Які мае адносіны да скамароха, уласцівы яму; такі, як у скамароха. Скамарохаў каўпак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)